Спорт

ХК «Дынама» Мінск адправіўся на збор у Эміраты

Мінскае «Дынама» падчас паўзы ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі з 6 па 12 лютага правядзе трэніровачны збор у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

«Гэты збор будзе насіць падрыхтоўчы характар, дазваляючы стварыць неабходны функцыянальны і псіхалагічны задзел перад гульнямі плэй-оф. У яго рамках плануецца штодзённая праца каманды ў трэнажорнай зале і «на зямлі», — паведамляе сайт клуба.

Летась у гэтыя ж тэрміны аналагічныя зборы правялі дзейны ўладальнік Кубка Гагарына «Салават Юлаеў», а таксама магнітагорскі «Металург».

«У КХЛ вельмі шчыльны графік гульняў і пэўная псіхалагічная разгрузка камандзе вельмі неабходная, — цытуе дынамаўскі сайт спартыўнага дырэктара клуба Ігара Матушкіна. — Кіраўніцтвам перад пачаткам сезона былі пастаўлены новыя задачы перад дынамаўцамі. Акрамя задачы па ўпэўненым выхадзе ў плэй-оф, з якой каманда ў цэлым справілася, ёсць і задача максімальнага прасоўвання ў Кубку Гагарына. Перакананы, што рашэнне ўсіх задач камандзе па сілах, асабліва калі гэтыя сілы правільна аднавіць».

Нагадаем, апошнім часам у гульні «зубраў» намеціўся пэўны крызіс — у 13 сустрэчах у 2012 годзе мінчане набралі ўсяго 12 ачкоў з 39 магчымых (чатыры перамогі пры дзевяці паражэннях). А ў апошняй паціматчавай выязной серыі, якая завяршылася 6 лютага паражэннем ад «Тарпеда» (2:3), «Дынама» паклала ў скарбонку толькі тры ачкі.

Каментары

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць