Лукашэнка: Канстытуцыйны суд у нас не адыгрывае тую ролю, якую павінен адыгрываць
Ролю Канстытуцыйнага суда трэба павышаць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падчас сустрэчы са старшынёй Канстытуцыйнага суда Пятром Міклашэвічам.
«У вас сканцэнтраваны самыя вопытныя і пісьменныя людзі ў галіне права, — цытуе Лукашэнку яго
Мне здаецца, паступова, як мы калісьці дамаўляліся, ролю Канстытуцыйнага суда трэба павышаць».
«Мне хацелася б, каб вы не толькі ўскрывалі і выкрывалі нейкія недахопы, але, павышаючы ролю Канстытуцыйнага суда, каб вы больш актыўна ўздзейнічалі на адпаведныя суб’екты нашага грамадскага жыцця ў плане канстытуцыйнасці іх дзеянняў, у плане навядзення парадку ў сферы прававых адносінаў. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў беларускі кіраўнік. Ён таксама выказаў пажаданне, каб КС больш актыўна ўдзельнічаў у рабоце міжнародных арганізацый.
Міклашэвіч нагадаў, што ў чэрвені 2008 года дэкрэтам прэзідэнта былі пашыраныя паўнамоцтвы Канстытуцыйнага суда з прадастаўленнем яму права правяраць канстытуцыйнасць законаў, прынятых Нацыянальным сходам, да іх падпісання прэзідэнтам. «Такімі шырокімі паўнамоцтвамі не валодае ні адзін Канстытуцыйны суд у Еўропе», — падкрэсліў Міклашэвіч.
Паводле яго слоў, у 2011 годзе правераны 444 законы, прынятыя парламентам.
Прызнана, заявіў Міклашэвіч, што ўсе законы адпавядаюць Канстытуцыі. Старшыня КС лічыць гэта сведчаннем высокага ўзроўню заканатворчага працэсу ў краіне.
Міклашэвіч таксама нагадаў, што летась Канстытуцыйным судом прынята рашэнне аб ацэнцы адпаведнасці закона аб карце паляка міжнародным нормам і прынцыпам. Па выніках ацэнкі былі ўнесеныя змены ў закон аб дзяржаўнай службе і аб грамадскіх аб’яднаннях у частцы наяўнасці карты паляка ў дзяржаўных служачых.
Як адзначыў Міклашэвіч, у краіне ўжо выпрацаваны пэўны механізм ускоснага доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя праз упаўнаважаных суб’ектаў — урад, Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, Вярхоўны, Вышэйшы гаспадарчы суды і прэзідэнта.
На сустрэчы было выказана меркаванне аб магчымым вяртанні ў найбліжэйшы час да пытання стварэння інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека, паведамляе
Каментары