Грамадства33

Родныя Сяргея Каваленкі: «Будзем абскарджаваць прысуд!»

24 лютага суддзя Першамайскага райсуда Алена Жук пакарала віцебскага сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку зняволеннем у калоніі агульнага рэжыму. Агульны тэрмін пакарання — 2 гады 1 месяц.

Алена Каваленка, жонка актывіста, кажа, што прысуд для яе быў шокам. Нягледзячы на тое, што працэс праводзіўся практычна ў закрытым рэжыме, што на яго не пусцілі ні сваякоў, ні сяброў, ні журналістаў, родныя ўсё адно спадзяваліся на лепшае.

Адвакат лічыць, што ёсць сэнс абскарджваць гэты прысуд, пра гэта ён адразу сказаў сваякам Сяргея Каваленкі: «Напішам скаргу. Гэта не канчаткова. Ёсьць сур’ёзныя аргументы ў нас. Я баяўся, што суд увогуле дасць тры гады — па „вышэйшай планцы“. У нас дастаткова трывалая пазіцыя».

Жонка асуджанага актывіста таксама лічыць неабходным абскарджваць прысуд. Аднак вялікую занепакоенасць родных выклікае стан здароўя Сяргея. 19 снежня мінулага года ён абвясьціў галадоўку. І на судзе, які ішоў ў Першамайскім райсудзе ад 21-га да 24-га лютага, казаў, што гатовы яе працягваць, хаця адчуваў сябе кепска, скардзіўся на галаўны боль, пагаршэнне слыху і зроку.

Галадоўку Сяргей Каваленка распачаў на знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу: супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі ініцыявалі супраць яго справу за парушэнне рэжыму «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на гарадской навагодняй ёлцы ў 2010 годзе.

Паколькі родных не пусцілі нават на абвяшчэнне прысуду, нічога не вядома і пра тое, ці будзе Сяргей Каваленка працягваць галадоўку. Да яго неаднаразова звярталіся з просьбамі спыніць галадаванне, але яно было настолькі працяглае, што цяпер яму патрабуецца неадкладная медычная дапамога, каб бяз шкоды для здароўя выйсці з гэтага стану — так мяркуюць і сваякі, і ўсе, каму ўдалося ўбачыць Сяргея гэтымі апошнімі днямі.

У Першамайскім райсудзе таксама будзе доўга адгукацца рэха скандальнага працэсу. Сваякі Сяргея Каваленкі, яго аднадумцы, журналісты і праваабаронцы запоўнілі скаргамі ўсю «Кнігу скаргаў і прапановаў», так што там не засталося ніводнага чыстага аркуша. Скаргі былі напісаныя і ў абласной управе ўнутраных справаў. Адпаведным службам давядзецца даць больш як паўсотні пісьмовых адказаў, чаму супрацоўнікі міліцыі чынілі гвалт у будынку суда, парушаючы законныя правы беларускіх грамадзянаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву18

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву18

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць