Літаратура

Скокі з вышыні

Павел Абрамовіч піша пра кнігу Веры Бурлак «Творы соннага жанру», прэзентацыя якой пройдзе 1 сакавіка.

Бурлак, В. Творы соннага жанру. Мінск: Логвінаў, 2011. — 100 с.

Паэтка Вера Бурлак выдала кнігу прозы. На чацвёртай старонцы вокладкі нешматслоўна сфармуляваная ідэя кнігі, дакладна ўвасобленая аўтарам. Як распавядае гэты невядомы — верагодна, сама Бурлак, — ёсць такі сон: чым вышэй узняцца на вышку, тым больш шанцаў, што скачок ператворыцца ў палёт, у часе якога змяняюцца фазы сну. Адна з іх — фаза хуткіх рухаў — надае снам «выяву і сюжэт. Часам досыць мастацкія».

Такім чынам у кнізе Бурлак сфармуляваная галоўная ідэя («сон») мастацкай творчасці. Палёт, скокі, верх-ніз — знакавыя словы і вобразы ў «Творах соннага жанру»: птушкі абяцаюць падарыць крылы дзіцяці, дзяўчынка скокае ў вадаправодны люк, жанчына выратоўвае людзей пры дапамозе ліфта, таямнічыя суседзі адной сям’і пераязджаюць жыць з трынаццатага на першы паверх. Персанажы Бурлак увесь час рухаюцца — толькі ў апавяданнях «Усе захварэлі» і «Алергія» героі застаюцца нерухомымі, што ў прасторы гэтай кнігі азначае прыпыненне альбо сканчэнне жыцця. Рухі ў «Творах соннага жанру» асэнсаваныя, і найчасцей скіраваныя на росшук і абарону кахання («Неніу і Арыядна», «Анёл»).

Ідэя кнігі як вышкі для скокаў беззаганная. Толькі вось будова некаторых паверхаў-твораў не зусім надзейная.
Прыкладам, знутры кнігі ёсць раздзел «Проза для чытання ў мінскім метро», куды ўвайшлі чатыры раманы і пяць апавяданняў. Агульная канцэпцыя раздзелу арыгінальная: час чытання літаратурных твораў у грамадскім транспарце абавязкова мусіць адпавядаць часу перамяшчэння чытача ў ім. Калі чалавек едзе ў метро 20 хвілінаў, то кнігу (раман ці некалькі апавяданняў) яму пажадана паспець прачытаць за гэты тэрмін; «падоўжацца лініі — і, магчыма, раманы стануць даўжэйшымі». Цікавая мастацкая задача, якую Бурлак паставіла перад сабой, была ўвасоблена ёю не вельмі ўдала. З усёй «Прозы для чытання ў мінскім метро» каштоўнасць маюць толькі дамскі раман «Ружовы атрамант», створаны па канонах жанру, і першы сказ прыгодніцкага раману «Цемра»: «Яна высокая, нібы хвоя з крывой вяршыняй, у руцэ ў яе парасон, а ў другой руцэ ў яе муж і павадок ад сабакі». Усё астатняе — кволае і бездапаможнае; з гэтых паверхаў скочыць, каб паляцець ува сне, зусім не атрымаецца: яны разбураюцца ў часе чытання.

Мне падабаецца паэзія Бурлак, асабліва такія яе «класічныя» творы, як выбухова-нервовы «Верш пра шыбеніцу».
У новай кнізе я чуў выразны голас паэткі, і проза ўспрымала рытм паэзіі, і няспынны рух набываў выяву і сюжэт, зрэдчас ахутаныя ў гратэск:

«Прыбеглі на стрэлы сусед і суседка: шалёная куля скасіла суседа. Суседка ўчапілася ў татавы вушы (бо тата быў лысы) і ну яго тузаць! Тут дзядзя Валера і цёця Марына вярнуліся з працы і хорам спыталі: «Што тут адбываецца?» — «Шарык здымаем», — мой тата ім мовіў і бліснуў вачыма» («Чырвоны шарык»).

***

1 сакавіка ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) Вера Бурлак прадставіць сваю кнігу кароткай прозы «Творы соннага жанру».

У імпрэзе акрамя аўтаркі бяруць удзел музыкі: Максім Іўкін, Наста Арлоўская, Кацярына Крывашэйцава.

Пачатака, а 19-й. Уваход — вольны.

***

У нас кароткае метро: толькі сеў, ужо выходзіць. Толькі як след задрамаў, як голас кажа: «Канцавы прыпынак. Калі ласка пакіньце вагоны». Знарок з гэтай аказіі Вера Бурлак напісала караценькую кнігу, куды ўключыла маленькі дэтэктыў, маленечкі філасоўскі трактат і крыхотны прыгодніцкі раманчык, каб чытач яшчэ і паспаць паспеў…

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе13

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых43

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць