Усяго патроху88

Украіна зачыняе мяжу ад біялагічнай пагрозы з Беларусі

Прычына — верагоднасць афрыканскай чумы на Наваградчыне.

Галоўны дзяржаўны інспектар ветэрынарнай медыцыны Украіны Іван Бісюк часова забараніў увоз на тэрыторыю Украіны спрыяльных да афрыканскай чумы свіней (АЧС) жывёл, прадукцыі з свініны і сыравіны з іх з Беларусі.
Такое рашэнне было абумоўлена верагоднасцю занесці ўзбуджальніка АЧС ва Ўкраіну з Беларусі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай ветэрынарнай фітасанітарнай службы.

Абмежаванне імпарту мясной прадукцыі працягнецца да высвятлення ўсіх акалічнасцяў.

У ведамстве адзначылі, што ў сярэдзіне лютага ў вёсцы Нязнанава Навагрудскага раёна было канфіскавана і знішчана ўсё пагалоўе свіней з прыватных гаспадарак грамадзян. Згодна з заявамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі і дэпартамента ветэрынарнага і харчовага кантролю рэспублікі, названыя дзеянні былі здзейсненыя ў рамках вучэнняў па барацьбе з афрыканскай чумой свіней.

Аднак існуе небяспека, што гэта былі не вучэнні, а рэакцыя на наяўнасць хваробы свіней. Рэч у тым, што апошнія гады чума свіней перыядычна з'яўляецца ў Расіі, а беларуска-расійская мяжа існуе толькі на паперы. Таму існуе рызыка заносу ўзбуджальніка АЧС з Расіі ў Беларусь, а пасля распаўсюджвання і ва Ўкраіне, мяркуюць у Кіеве.

Адначасова Украіна прыпыніла імпарт малочнай прадукцыі з 1 сакавіка. У гэтым выпадку Кіеў спасылаецца на сляды антыбіётыкаў у беларускай малочцы. Аднак тут справа можа быць і ў іншым. Расія з палітычных прычын спыніла імпарт украінскіх сыроў, і Кіеў такім чынам вызваляе рынак для ўласнай прадукцыі. На Беларусі адыгрываюцца як на прыдатку Расіі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў140

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць