Здарэнні1717

На кальцавой дзяўчына праехала тры кіламетры па сустрэчнай

Яна прапусціла патрэбны паварот і вырашыла развярнуцца проста на дарозе.

— Я шукала кальцавую дарогу і спрабавала з’ехаць з гэтай вуліцы, — усё паўтарала 25-гадовая парушальніца супрацоўнікам ДАІ. Колькі тыя ёй ні спрабавалі растлумачыць, што яна і так на МКАД, дзяўчына так і не зразумела.

У гэты вечар яна на сваім «Фіяце» зладзіла сапраўдную шокатэрапію для іншых кіроўцаў.
Уявіце: імчыце вы па кальцавой, а вам насустрач едзе машына! Кіроўцы проста прыходзілі ў жах, унікалі ад сутыкнення як маглі, але ДТЗ ўсё роўна не атрымалася пазбегнуць — «Фіят» уляцеў лоб у лоб у «Аўдзі А4».

— Дзяўчына ехала па кальцавой з боку праспекта Незалежнасці ў бок Лагойскага тракту. Прапусціўшы свой паварот, яна проста развярнулася і па крайняй левай паласе паехала ў адваротны бок.
Так яна праехала 3 кіламетры, — расказвае падрабязнасці Марына Капковіч, спецыяліст аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна.

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў, але абедзве машыны давядзецца рамантаваць. Выявілася, што кіроўца «Фіята» першы раз у Мінску, таму так дрэнна арыентуецца на дарозе. У дадатак да ўсяго, дзяўчына забылася дома дакументы на машыну.

Правы яна атрымала два гады таму, але ўжо 14 разоў траплялася даішнікам
то за перавышэнне хуткасці, то за непрышпілены пас бяспекі. Праўда, па МКАД яна ехала не з ветрыкам, а ўсяго толькі 60 км/г. Зараз за сваё дзівацтва дзяўчыне трэба будзе адказаць. У дачыненні да яе складзены пратакол за ДТЗ, ёй пагражае штраф ад 3 да 30 базавых велічынь (105 тыс. — 1 млн 50 тыс.) або пазбаўленне правоў. Яшчэ адзін штраф ёй давядзецца заплаціць за забытыя дакументы.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

Дзмітрый Мядзведзеў стаў галоўным рэдактарам расійскіх школьных падручнікаў2

На свабоду выйшаў спартыўны журналіст Дзмітрый Сельвяструк2

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»3

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа10

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі24

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць