Грамадства55

Любоў Кавалёва просіць Лукашэнку прыпыніць на год выкананне прысуду ў дачыненні да яе сына

«Калі ласка, дайце магчымасць майму сыну дачакацца вынікаў разгляду звароту ў ААН».

16 сакавіка Любоў Кавалёва, маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва, накіравала замоўленым лістом і па факсімільнай сувязі ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміла Кавалёва, яна просіць аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду ў дачыненні да сына на год.

«Прашу ў парадку забеспячэння рэалізацыі артыкула 61 Канстытуцыі даць даручэнне органу, які згодна з заканадаўствам павінен выконваць пакаранне, прыпыніць выкананне смяротнай кары ў дачыненні да майго сына на адзін год, — гаворыцца ў адозве да кіраўніка дзяржавы. — Спадзяюся, што за гэты час зварот, які знаходзіцца на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека, будзе разгледжаны. Калі ласка, дайце магчымасць майму сыну дачакацца вынікаў разгляду звароту ў ААН. Прашу Вас, прыпыніце кару на адзін год».

Сёння Любоў Кавалёва разам з адвакатам сына Станіславам Абразеем зноў будуць спрабаваць атрымаць у СІЗА КДБ інфармацыю пра Уладзіслава Кавалёва, пра тое, дзе ён знаходзіцца, і пра яго стан.

Нагадаем, 14 сакавіка па беларускім тэлебачанні было абвешчана, што кіраўнік дзяржавы адмовіў у памілаванні абвінавачанаму ў тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і абвінавачанаму ў саўдзеле ў тэрарызме Уладзіславу Кавалёву. Яны прыгавораны Вярхоўным судом да смяротнай кары ў тым ліку за ўчыненне тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць