Грамадства2626

Дзмітрый Ус заклікаў ЕС увесці эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі

«Пераканаўча прашу вас праявіць мудрасць, цвёрдасць і рашучасць, каб дапамагчы выратаваць краіну ад далейшага падзення», — напісаў Ус да Кэтрын Эштан.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрый Ус заклікаў Еўрасаюз увесці эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюдажным 19 сакавіка адкрытым звароце палітыка да Савета міністраў ЕС і вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Пераканаўча прашу вас праявіць мудрасць, цвёрдасць і рашучасць для ўвядзення эканамічных санкцый у адносінах да Беларусі, дапамагчы выратаваць краіну ад далейшага падзення», — заклікае Ус.

Гэта, на яго думку, неабходна для «правядзення жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформ, змяненняў у сферы правоў чалавека, лібералізацыі Выбарчага кодэкса, правядзення новых выбараў — без Аляксандра Лукашэнкі».

Як зазначыў Ус, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Беларусь знаходзіцца ў глыбокім эканамічным і палітычным крызісе. «Сусветнай супольнасцю і большасцю грамадзян Беларусі выбары не прызнаныя, у краіне няма легітымнай улады. У турмах насільна ўтрымліваюцца палітзняволеныя, да іх прымяняюцца катаванні, іх жыццё ў небяспецы. Заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада ў руках аднаго чалавека», — гаворыцца ў звароце.

«Рэжым Лукашэнкі існуе за кошт велізарных сілавых структур, наменклатуры, алігархаў, прыдворнага бізнесу і на балансе супярэчнасцяў паміж ЕС і Расіяй.

Супрацоўніцтва некаторых беларускіх „апазіцыянераў“ і псеўдадэмакратычных офісаў, што лабіруюць інтарэсы Лукашэнкі ў ЕС, — небяспечнае і бесперспектыўнае для будучыні Беларусі»,
 — сцвярджае аўтар дакумента. Ус зазначае, што дэпутаты Еўрапарламента з Літвы і Латвіі лабіруюць інтарэсы бізнесменаў гэтых краін, набліжаных да вышэйшай улады.

«Рэалізацыя беларускіх нафтапрадуктаў цераз порты Клайпеды і Вентспілса дае вялікія прыбыткі, таму высокапастаўленыя чыноўнікі Літвы і Латвіі не зацікаўленыя страціць свой бізнес, пра сітуацыю з выкананнем правоў чалавека яны не думаюць», — мяркуе палітык.

Ус таксама лічыць, што

«заявы некаторых беларускіх палітыкаў пра тое, што ад эканамічных санкцый пацерпіць беларускі народ, і пра тое, што гэтыя санкцыі робяць яшчэ большым расійскі ўплыў у Беларусі, — амаральныя і блюзнерскія».

«Ніхто з еўрапейскіх палітыкаў не прапаноўваў уступіць Рэспубліцы Беларусь у ЕС з наступным увядзеннем еўра, што ўяўляла б хоць якуюсьці перспектыву. У ЕС хапае праблем з Грэцыяй і іншымі краінамі, і сёння ўступленне Беларусі ў ЕС — гэта блеф асобных палітыкаў. Беларусь падпісала і ратыфікавала дакументы аб уступленні ў АЭП і Мытны саюз. Сёння Беларусь поўнасцю эканамічна залежная ад Расіі», — мяркуе экс-кандыдат у прэзідэнты.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць