Невялікія рознагалоссі паміж Мінскам і Масквой: Мінск прытарможвае Еўразійскі саюз
Галоўным вынікам саміта Еўразійскай эканамічнай супольнасці стала рашэнне пачакаць з ліквідацыяй гэтай арганізацыі. Масква хацела б пераўтварыць яе ў Еўразійскі эканамічны саюз, але з такой формай інтэграцыі, як стала вядома «Коммерсанту», не згодны Мінск.
Там пакуль аддаюць перавагу таму, каб гаварыць не пра саюз, а пра Еўразійскую адзіную эканамічную прастору.
Пытанне аб рэарганізацыі ЕўрАзЭС было ключавым. Яно абмяркоўвалася не толькі кіраўнікамі дзяржаваў, але і на паседжанні створанай у мінулым годзе Еўразійскай эканамічнай камісіі, калегію якой ўзначальвае Віктар Хрысценка. Іншыя разгледжаныя камісіяй Хрысценкі пытанні, накшталт «адзінага мытнага тарыфу на какосавы, пальмаядравы алей і алей бабасу», наўрад ці варта лічыць ключавымі.
Дзмітрый Мядзведзеў адкрыў саміт ЕўрАзЭС прапановай абмеркаваць рэарганізацыю гэтага аб’яднання.
— У нас асноўны пункт у парадку дня датычыць выканання дамоўленасцяў паседжання міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС ад 19 снежня 2011 аб рэарганізацыі ЕўрАзЭС. Мы абмяркоўвалі гэтую тэму, прагучалі прапановы нават неадкладна ліквідаваць ЕўрАзЭС, але потым, параіўшыся, мы вырашылі, што ўсё ж такі працэс павінен насіць цывілізаваны характар, праходзіць у пэўных прававых рамках, — нагадаў Мядзведзеў.
Як высветліў «Коммерсант», Масква і Мінск, не ставячы пад сумнеў неабходнасць ліквідацыі ЕўрАзЭС, пакуль не дамовіліся па форме будучага інтэграцыйнага аб’яднання і па некаторых пытаннях яго правасуб’ектнасцi. Гэта вынікае з праекта адпаведнай дамовы, які апынуўся ў распараджэнні «Коммерсанта» (датаваны 6 сакавіка) — яго ўзгаднялі толькі эксперты РФ і Беларусі, бо іх казахскія калегі не мелі тады на гэта паўнамоцтваў. У дакуменце чорным па белым запісана, што з яго падпісаннем «бакі спыняюць дзейнасць ЕўрАзЭС», заснаванага 10 кастрычніка 2000. Пры гэтым мяркуецца, што статус астатніх паўнапраўных сябраў ЕўрАзЭС — Кыргызстана і Таджыкістана — панізіцца да ўзроўню краін — партнёраў па супрацоўніцтве. Гэты статус, адзначаецца ў праекце, прадугледжвае «паглыбленае інтэграцыйнае ўзаемадзеянне з паўнапраўнымі сябрамі арганізацыі для набыцця ў ёй пастаяннага членства».
Між тым сінім і чырвоным па белым у гэтым жа дакуменце пазначаныя разыходжанні Масквы і Мінска з нагоды таго, якой павінная быць арганізацыя, што ствараецца на базе скасаванага ЕўрАзЭС. Сінія праўкі ўносілі расійскія перамоўшчыкі, чырвоныя — іх беларускія калегі.
З пазнакаў вынікае, што складанасці паміж партнёрамі паўсталі ўжо на этапе прыдумляння назвы новага аб’яднання.Масква прапануе называць яго Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС), Мінск — Еўразійскай адзінай эканамічнай прасторай (ЕАЕЭП).
Толькі гэтым нестыкоўкі не абмяжоўваюцца. У праекце дамовы бакі ўказваюць на нюансы ў падыходах да правасуб’ектнасці эканамічнага альянсу. Так, у расійскім варыянце тэксту гаворыцца, што Еўразійскі эканамічны саюз мае права заключаць з трэцімі бакамі дамовы, якія афармляюцца рашэннем Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета (у яго ўваходзяць прэзідэнты). Беларуская ж версія абвяшчае, што перад ухваленнем той ці іншай дамовы найвышэйшым органам арганізацыі яму належыць прайсці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Тым самым захоўваецца магчымасць блакавання рашэнняў на нацыянальным узроўні.
Затое ў бакоў не ўзнікла разыходжанняў у падыходах да фінансавання органаў будучага ці то саюза, ці то прасторы. Да прыкладу, бюджэт Еўразійскай міжпарламенцкай асамблеі будзе фармавацца так: па 20% уносяць Беларусь і Казахстан, па 10% — Таджыкістан і Кыргызстан і 40% — Расія.
Суразмоўца «Коммерсанта» ў Крамлі абверг наяўнасць рознагалоссяў пры падрыхтоўцы дамовы аб рэарганізацыі ЕўрАзЭС.
— Не ведаю, чые там пазнакі. Мы нічога такога не рабілі, — заявіў чыноўнік. — Задачы ўзгадніць дакумент цяпер і не ставілася. Абмяркоўвалі агульныя падыходы да рэарганізацыі і ў прынцыпе іх выпрацавалі.
Знаёмы ж са зместам перамоваў расійскі дыпламат, пацвердзіўшы наяўнасць розных пунктаў гледжання, адзначыў, што галоўная праблема — не ў назве будучага аб’яднання. «Прэзідэнты абмяркоўвалі, куды далей ісці. Усё залежыць ад таго, у якіх сферах будзе гэтая інтэграцыя. Галоўнае, пра што яны казалі, — гэта яе хуткасць і кірунак. Правасуб’ектнасць і ўсё астатняе другасна. У нас была падрабязная размова, куды рухацца», — расказаў дыпламат «Коммерсанту».
Так ці інакш, але калі
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары