Нароўне з расійскімі кампаніямі яны атрымаюць прэферэнцыю ў 15%.
Расійскія і беларускія кампаніі атрымалі 15%-ныя прэферэнцыі ў цане кантрактаў пры дзяржаўных закупках, вынікае з загада Мінэканамразвіцця Расіі.
Пры гэтым прэферэнцыі распаўсюджваюцца на абмежаваны пералік тавараў. Гэта аўтамабілі, камунальная тэхніка, камбайны, аўтазапчасткі, адзенне, абутак, мяхі, скура, мелаваная папера, цукар, жывыя жывёлы і свініна (пра іншыя віда мяса ў спісе не гаворыцца).
Апроч гэтага, ў спісе медыцынскія тэхніка, гадзіннікі, сродкі вымярэння, апаратура для радыё, тэлебачання, фота- і кінавытворчасці, а таксама абсталяванне для сувязі.
Дакумент дзейнічае да 31 снежня 2012 года.
Схема дзейнасці прэферэнцый наступная. Напрыклад, беларуская і французская кампаніі робяць прапанову аб пастаўках прадукцыі. Беларусы просяць за гэта $115 тысяч ($97,75 з улікам прэферэнцыі), а французы - $100 тысяч. У такім выпадку будзе абрана прапанова беларусаў, і за прадукцыю наша кампанія атрымае $115 тысяч.
Падобныя прэферэнцыі для расійскай прадукцыі дзейнічаюць і пры беларускіх дзяржаўных закупках.
Каментары