Асобны сцэнар святкавання гадавіны БНР маеКансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку партыі на правядзенне мітынгу 25 сакавіка ў Кіеўскім скверы, а на плошчу Бангалор КХП БНФ ісці адмаўляецца.
Намеснік старшыні партыі Юры Беленькі: «Мы падавалі заяўку на правядзенне мітынгу ў Кіеўскім скверы. Сёння прыйшоў адмоўны адказ паводле надуманай прычыны. Напісана, што ў нашай заяўцы недастаткова прапісана, якім чынам мы будзем арганізоўваць меры бяспекі.
Гэткім чынам, нам улады не даюць дазволу на святкаванне і, я думаю, нікому б не далі, калі б хтосьці заявіў не тое месца, якое ўлады дэманстратыўна вызначылі — „сабачнік“ на Бангалоры.
Таму сёньня я прапаную сваім калегам, каб у нашых структурах на свята былі арганізаваныя свае сьвяточныя сцэнары. Гэта могуць быць і канцэрты, і сустрэчы, і наведванне помных месцаў, а таксама іншыя мерапрыемствы. Тут трэба выбіраць: ці застацца без дазволенага масавага мерапрыемства і арганізаваць тыя імпрэзы, якія магчыма ў гэтай сітуацыі, ці сказаць: мы згодныя з тым зняважлівым месцам, якое выдзелілі ўлады, і прызнаем, што нашае месца там».
-
Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам
-
Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты
-
Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары