Здарэнні44

Гамяльчанін пакінуў 8,6 тыс. долараў у прададзенай расіянам машыне

Як паведаміў супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей гомельскага УУС Ігар Грышкевіч, 24 сакавіка мужчына прадаў на рынку аўтамабіль грамадзянам Расіі, а праз некалькі гадзін выявіў, што грашовая выручка — 8,6 тыс. долараў — знікла.

Паводле слоў Грышкевіча, для падстрахоўкі пры продажы прысутнічаў сябар прадаўца аўтамабіля. Аформіўшы дакументы, пералічыўшы грошы, яны папрасілі новых гаспадароў аўто давезці іх да месца жыхарства. Развітаўшыся з расіянамі, прадаўцы зайшлі ў магазін, а затым адправіліся на кватэру да аднаго з іх адзначаць паспяховую здзелку.

Толькі ў канцы дня мужчына выявіў, што грошы зніклі. Удвух з сябрам яны абшукалі кватэру, у якой адзначалі продаж, а таксама звярнуліся ў магазін, дзе затаварваліся, аднак грошай нідзе не было. Пасля гэтага мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Праваахоўнікі правяралі відэазапісы з камер назірання ў магазіне, а таксама дапыталі сябра прадаўца. Абодвух нават праверылі на дэтэктары хлусні, які пацвердзіў, што яны кажуць праўду.

Праз натарыяльную кантору супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобы расіян і звязаліся з расійскімі калегамі з Бранскай вобласці. Ужо праз некалькі гадзін прыйшло паведамленне, што грошы знайшліся:

у эйфарыі пакупнік проста паклаў пакет з доларамі ў свой толькі што прададзены аўтамабіль.

«27 сакавіка расіяне прывезлі ўсю суму і перадалі яе гамяльчаніну, для якога нарэшце закончыліся бяссоныя ночы, а для дзясятка супрацоўнікаў міліцыі — штодзённыя пошукі. Крымінальная справа так і не была распачата, бо расіяне добраахвотна аддалі грошы і не спрабавалі іх прысвоіць», — дадаў супрацоўнік аддзела.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Каментары4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго19

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць