Грамадства11

Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення і лячэння Сяргея Каваленкі

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (МФПЧ) заклікае ўлады Беларусі неадкладна спыніць палітычны пераслед актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку, і забяспечыць яму неабходную медыцынскую дапамогу.

У сваёй заяве праваабаронцы нагадваюць, што крымінальны пераслед апазіцыянера пачаўся пасля таго, як 7 студзеня 2010 года ён вывесіў на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. За гэта Каваленку асудзілі, прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і насілле ў дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў пры выкананні ім службовых абавязкаў) і прыгаварылі да трох гадоў абмежавання волі. У лютым гэтага года апазіцыянера абвінавацілі ва ўхіленні ад адбывання пакарання і асудзілі на 2 гады і 1 месяц пазбаўлення волі.

«Публічная дэманстрацыя і вывешванне Каваленкам сцягу ні ў якім выпадку не можа кваліфікавацца як хуліганскія дзеянні — яны з’яўляюцца грамадска-палітычнай акцыяй, не носяць характару асаблівага цынізму і яўнай непавагі да грамадства і не маюць гэтага на ўвазе»,
— гаворыцца ў заяве МФПЧ.

Паўторнае прыцягненне Каваленкі да крымінальнай адказнасці «за нібыта ўхіленне ад адбывання пакарання» праваабаронцы расцэньваюць як «непрыкрыты працяг палітычных рэпрэсій» і «спробу далейшай ізаляцыі актывіста апазіцыйнай партыі».

Асаблівую занепакоенасць МФПЧ выклікае цяперашні стан здароўя Сяргея Каваленкі, які аб’явіў галадоўку адразу пасля свайго арышту 19 снежня 2011 года. «Стан яго здароўя крытычны. МФПЧ выказвае апасенне за яго жыццё, а таксама сур’ёзную занепакоенасць магчымым прымяненнем да яго прымусовага псіхіятрычнага лячэння», — сказана ў заяве.

МФПЧ заклікае беларускія ўлады «неадкладна і безагаворачна вызваліць Каваленку, спыніць яго крымінальны пераслед і забяспечыць яму неабходную і неадкладную медыцынскую дапамогу ў кваліфікаванай медыцынскай установе адкрытага тыпу».

«Адказнасць за жыццё і здароўе Каваленкі поўнасцю ляжыць на кіраўніцтве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у распараджэнні якога ён зараз знаходзіцца», — падкрэсліваюць праваабаронцы.

Нагадаем, Сяргей Каваленка зараз знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні на тэрыторыі папраўчай калоніі «Віцьба-3». 2 красавіка стала вядома, што яго прымусова кормяць праз зонд. Паводле слоў жонкі апазіцыянера, прымусовае кармленне пачалося 1 красавіка. Да шасці разоў на дзень Каваленку ўліваюць дзіцячую малочную сумесь «Беллакт», а таксама працягваюць ставіць кропельніцы з глюкозай, амінакіслотамі і вітамінамі. Падчас галадоўкі актывіст апазіцыі, які раней важыў каля 83 кілаграмаў, страціў амаль палову сваёй вагі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць