Грамадства22

Новы адміністрацыйны кодэкс падвышае ролю самацэнзуры ў незалежных СМІ

Новы КаАП, які пачаў дзейнічаць ад 1 сакавіка, значна ўзмацняе адказнасьць за розныя адміністрацыйныя правапарушэньні, і ў тым ліку ў сфэры дзейнасьці СМІ.

Шэраг артыкулаў КаАПу зьвяртаюць на сябе асаблівую ўвагу. Так, ч.1 арт. 22.9 («Парушэньне заканадаўства аб друку ды іншых СМІ») прадугледжвае "за злоўжываньне свабодай СМІ" пакараньне ў выглядзе адчувальнага штрафу ад 20 да 50 базавых велічыняў. Сёньня памер базавай велічыні складае 31 тыс. рублёў.

Частка 2-я артыкулу прадугледжвае такі ж памер пакараньня за парушэньне вызначанага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў пэрыядычных друкаваных выданьняў, публікацыі абвяржэньняў ды распаўсюджаньня пэрыёдыкаў без выходных дадзеных. Трэцяя частка арт. 22.9 вызначае памер пакараньня за паўторнае парушэньне заканадаўства пасьля вынясеньня цягам году ў адносінах да пэўнага СМІ пісьмовага папярэджаньня. У гэтым выпадку прыватны прадпрымальнік мусіць выплаціць штраф у памеры 20‑100 б.в., юрыдычная асоба – 100‑500 б.в.

Арт. 23.33 КаАП вызначае адказнасьць за распаўсюд сродкамі масавай інфармацыі паклёпу на прэзыдэнта краіны. Адпаведна сумы штрафаў складаюць: для СМІ – 20‑50 б.в., індывідуальных прадпрымальнікаў – 20‑100, ды юрыдычных асобаў у памеры да 500 б.в. Варта адзначыць, што пратаколы аб гэтых правапарушэньнях будуць складацца «органамі, што зьдзяйсьняюць дзяржрэгуляваньне ў вобласьці распаўсюду інфармацыі» (пункт 54 арт. 3.30. новага Працэсуальна‑выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях). У дадзеным выпадку выканаўцамі будуць прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі. Ня выключана, што ў рэгіёнах гэтыя функцыі будуць выконваць супрацоўнікі выканкамаў, на якіх ускладаецца кантроль за выкананьнем заканадаўства ў друкаваных і электронных СМІ.

Новы КаАП падвышае ролю рэдакцыйнага праўніка ў незалежных і, у першую чаргу, рэгіянальных СМІ. Гэта варта ўлічваць,зважаючы на сур’ёзнасьць памераў пакараньня за парушэньне нормаў новага КаАПу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу19

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

На Брэстчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі22

У сеціве вірусяцца фоты рознакаляровага Месяца. Ён сапраўды такі?4

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу19

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць