Усяго патроху33

На два шлюбы ў Беларусі прыпадае адзін развод

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка 14 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, у 2011 годзе было ўзята 86 тыс. 785 шлюбаў, а распалася 38 тыс. 584.
Такім чынам, узровень разводаў працягвае заставацца высокім, адзначыла Арцёменка. Выявіць прычыны такой тэндэнцыі было заклікана даследаванне, праведзенае цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ ў 2008 годзе.

Як паведаміла Арцёменка, на падставе вынікаў даследавання можна зрабіць выснову, што высокі ўзровень разводаў звязаны з нізкай падрыхтоўкай моладзі да сямейнага жыцця. «

Яна, наогул, адсутнічае.
Усе веды, якія чэрпаюць пары, што бяруць шлюб, ці са сваёй сям’і, якая не заўсёды з’яўляецца паспяховай, ці з інтэрнэта і гэтак далей», — сказала Арцёменка. У Беларусі, напрыклад, актуальная праблема адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей у сем’ях. У гэтай сувязі важна надаваць увагу падрыхтоўцы моладзі да таго, як узяць шлюб, прасоўваць адказнае бацькоўства.

Амаль 60% сямейных пар, якія разводзяцца, маюць дзяцей, адзначыла Арцёменка.
За апошнія 10 гадоў значна ўзрасла колькасць няпоўных сем’яў, дзе толькі адзін з бацькоў, які жыве са сваімі бацькамі. Колькасць такіх сем’яў з 1999 года павялічылася ў 1,7 разу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць