Грамадства77

Рух «За Свабоду» папярэджвае рэктараў

аб пэрсанальнай адказнасьці за кожны выпадак адлічэньня студэнтаў‑.

Сёньня прадстаўнікі руху «За Свабоду» дашлюць лісты рэктарам амаль 30 беларускіх унівэрсытэтаў з папярэджаньнем аб пэрсанальнай адказнасьці за кожны выпадак адлічэньня студэнтаў‑удзельнікаў апазыцыйных вулічных акцыяў. Летась паводле палітычных матываў з вучобы адлічылі больш за 300 чалавек.

Рэктары менскіх ВНУ атрымаюць лісты сёньня. У навучальныя ўстановы, якія знаходзяцца ў абласных гарадах, лісты прыйдуць заўтра, 22 сакавіка.

Напярэдадні маючых адбыцца вясновых акцый апазыцыі, аўтары лістоў даводзяць да ведама рэктараў, што яны будуць несьці асабістую адказнасьць у выпадку адлічэньня студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях.

Актывістка руху «За Свабоду» Алена Танкачова паведаміла «Свабодзе»:

«Рух «За Свабоду» разглядае адлічэньне студэнтаў, якія будуць пакараныя судом, перасьледам за іншадумства. Рэктарам паведамляецца, што яны нясуць пэрсанальную адказнасьць за рэпрэсіі. У дадзены момант вядзецца маніторынг выпадкаў адлічэньня студэнтаў з ВНУ. Гэта спроба давесьці да ведама рэктараў, што грамадзкасьці стануць вядомыя ўсе гэтыя факты. Паводле міжнароднага права, гэта ёсьць ня толькі перасьледам за іншадумства, але й парушэньнем акадэмічных свабодаў».

Паводле дадзеных групы грамадзянскага назіраньня руху «За Свабоду», за ўдзел у вулічных акцыях апазыцыі летась з вучобы адлічылі больш за тры сотні студэнтаў. Большасьць студэнтаў выключылі з ВНУ, якія знаходзяцца ў Менску – БДУ, Пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М.Танка, з Унівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, БНТУ, эканамічнага, тэхналягічнага і аграрна‑тэхнічнага ўнівэрсытэтаў, а таксама з Акадэміі музыкі.

У такіх умовах стыхійна стварыўся Камітэт дапамогі палітрэпрэсаваным і іх сем’ям. Гаворыць старшыня камітэту Іна Кулей:

«Камітэт дапамогі палітрэпрэсаваным «Салідарнасьць» падлічваў усе гэтыя выпадкі, якія адбываліся са студэнтамі летась пасьля вясновых падзеяў. Разам зь іншымі праваабаронцамі мы пільна сочым за тым, што адбываецца ў акадэмічным асяродзьдзі. Студэнты вымушаныя былі пакідаць краіну і вучыцца ў замежжы. Яны не хацелі гэтага, але былі прымушаныя. Мы хочам, каб гэта не паўтарылася».

Цягам двух апошніх тыдняў некаторых актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» выклікалі да дэканаў і там уручалі ім позвы на допыты. Але ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакуль ня меў для іх нэгатыўных наступстваў на вучобе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так11

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я1

«Якія вы ўсе смярдзючыя, агідныя, апранаецеся быццам на памыйцы»: прыгажуня з Растова раскрытыкавала беларусак46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так11

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць