Спорт11

Удакладнена: развітанне з велагоншчыцай Палінай Жук адбудзецца ў суботу, 26 мая

Развітанне ў Брэсце з велагоншчыцай Палінай Жук адбудзецца не 25 мая, як планавалася раней, а на дзень пазней — 26 мая.
Пра гэта паведаміла БелаПАН дзяржаўны трэнер па спартыўным рэзерве Міністэрства спорту і турызму Наталля Мелех, якая ўваходзіць у групу па арганізацыі жалобных мерапрыемстваў.

«Гэта звязана з тым, што афармленне неабходных дакументаў у Туле, адкуль павінны даставіць на аўтамашыне цела спартсменкі, займае больш часу, а таксама з тым, што да суботы паспеюць прыехаць яе сваякі і сябры, якія жывуць не ў Брэсце «, — дапоўніла Мелех.

Паводле яе слоў, 26 мая з 11.00 да 13.00 у Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе (ДЮСШ) № 2 па веласпорце адбудзецца грамадзянская паніхіда. Жук будзе пахавана на могілках «Плоска» ў абласным цэнтры.

Як адзначыла Мелех, Паліна Жук, майстар спорту, член нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па веласпорце, вучылася на другім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры на дзённай форме навучання. Яна пачала займацца веласпортам больш як 10 гадоў таму ў ДЮСШ № 2, затым вучылася і трэніравалася ў Брэсцкім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Паліна Жук — унучка двух веласіпедыстаў. Яе дзядуля — Сяргей Рабчук — майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, бабуля — Марыя Груздава — таксама майстар спорту СССР па веласпорце.

22 мая Жук атрымала чэрапна-мазгавую траўму на міжнародных спаборніцтвах «Вялікі прыз Тулы». Спартсменка ўдарылася галавой аб бетоннае пакрыццё трэка. Пацярпелую даставілі ў мясцовую бальніцу. Там ёй зрабілі аперацыю, да якой былі прыцягнуты спецыялісты НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага і ваеннага клінічнага шпіталя імя Бурдэнкі. На наступны дзень спартсменка памерла.

16 чэрвеня Паліне Жук споўніўся б 21 год. У Брэсце жывуць яе маці, дзядуля і бабуля.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі10

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць