Грамадства

У парламент унесеныя папраўкі ў закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах

У палату прадстаўнікоў унесены папраўкі ў закон «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Гэтая інфармацыя размешчана на сайце ніжняй палаты беларускага парламента.

У параўнанні з законам, прынятым у 2000 годзе, у дакуменце (яго праект размешчаны на сайце pravo.by) значна пашыраецца раздзел, які рэгламентуе правядзенне мясцовых сходаў. Колькасць артыкулаў у ім пашырана з чатырох да адзінаццаці.

У прыватнасці, дабаўлены артыкулы «спыненне мясцовага сходу», «асобы, адказныя за падрыхтоўку і правядзенне мясцовага сходу, члены ініцыятыўнай групы» і іншыя.

Таксама ў законапраекце ёсць новы раздзел «Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».

Неабходна адзначыць, што апазіцыйны палітык Віктар Івашкевіч з’яўляўся ініцыятарам правядзення мерапрыемстваў у форме мясцовых сходаў. Так, акцыі «Народны сход» прайшлі 8 кастрычніка і 12 лістапада. У кастрычніку акцыя адбылася прыкладна ў дзесяці гарадах Беларусі, у лістападзе — толькі ў трох.

Улады не згадзіліся з довадамі ініцыятараў акцыі аб тым, што «Народныя сходы» трапляюць пад закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Сустаршыняў аргкамітэта — Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча — Генпракуратура папярэдзіла аб незаконнасці правядзення акцыі.

Восенню 2011 года парламент Беларусі прыняў папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», якія ўскладнілі парадак іх правядзення.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць