Эканоміка

«Беларуськалій» плануе аднаразова пагасіць сіндыкаваны крэдыт у $1 млрд у верасні

ААТ «Беларуськалій» плануе датэрмінова за адзін раз пагасіць сіндыкаваны крэдыт у $1 млрд 20 верасня 2012,

паведамілі ў акцыянерным таварыстве.

Пра свае намеры «Беларуськалій» ужо паведаміў ААТ «Ашчадны банк Расіі», якое з’яўляецца агентам угоды.

«Вялікую частку крэдыту ($800 млн) плануецца выплаціць за кошт датэрміновага пагашэння намінаваных у валюце аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі, набытых „Беларуськаліем“. Астатнюю частку прадпрыемства збіраецца пагасіць за кошт уласных крыніц», — адзначылі ў ААТ.

Разам з тым ёсць імавернасць, што сіндыкаваны крэдыт будзе рэфінансаваць. Прадпрыемства працягвае перамовы на гэтую тэму з Ашчадным банкам. Акрамя таго, у ААТ «Беларуськалій» не выключаюць, што ў выпадку датэрміновага пагашэння сіндыкаванага крэдыту можа быць узяты іншы крэдыт.

У лістападзе 2011 года ў Мінску было падпісанае крэдытнае пагадненне аб прыцягненні сіндыкаванага крэдыту Ашчадбанка Расіі і Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у памеры $1 млрд для ААТ «Беларуськалій» тэрмінам на адзін год. Сродкі Ашчаднага банка Расіі ў крэдыце складаюць $900 млн, ЕАБР — $100 млн.

Беларускі ўрад даў гарантыю Ашчадбанку Расіі і Еўразійскаму банку развіцця ў пагашэнні сіндыкаванага крэдыту ў памеры $1 млрд, выдадзенага «Беларуськалію» на агульнакарпаратыўныя мэты, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў за карыстанне гарантаванай пазыкай.

Раней першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведамляў пра тое, што «Беларуськалій» датэрмінова пагасіць сіндыкаваны крэдыт у $1 млрд за кошт уласных і дзяржаўных сродкаў. У якасці адной з прычын датэрміновага пагашэння першы віцэ-прэм’ер назваў пагаршэнне ўмоваў гадавога крэдыту ў другой палове года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць