Спорт

Фінал Кубка Беларусі па хакею пройдзе 1 верасня на «Мінск-Арэне»

+ Шэраг рашэнняў выканкама Федэрацыі хакея.

Такое рашэнне было прынята на праведзеным напярэдадні пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея Беларусі.

Першы этап Кубка Беларусі пройдзе з 13 па 22 жніўня, а фінальны матч будзе згуляны на «Мінск-Арэне» 1 верасня. Склад груп папярэдняй стадыі і каляндар турніру будуць абвешчаны пазней.

Выканкам ФХРБ прыняў таксама некалькі важных рашэнняў па рэгламенту маючага адбыцца адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакею. Як паведамлялася, самым рэзанансным з іх стала забарона з новага сезона на замежных варатароў у беларускіх клубах экстралігі. Самым пікантным ў гэтай сітуацыі з’яўляецца тое, што тры клубы — гродзенскі «Нёман», салігорскі «Шахцёр» і «Гомель» ўжо маюць дзеючыя кантракты з замежнымі галкіперамі. І цяпер за датэрміновае скасаванне пагадненняў ім напэўна давядзецца выплачваць ігракам няўстойку.

Больш жорсткім стаў і ліміт на легіянераў. Цяпер у адным матчы змогуць прыняць удзел не больш як 4 іншаземцы ў кожнай камандзе.

Абмежаванне на узроставых ігракоў, старэйшых за 28 гадоў, застаецца ранейшым — не больш як 7 хакеістаў у камандзе.

Хакейнаму клубу «Ліда» прадастаўлена гадавая адтэрміноўка для фарміравання фарм-клуба. Лідская каманда, якая з’явілася толькі год таму, у гэтым сезоне будзе працаваць над стварэннем сваёй школы.

Мінімальныя фінансавыя гарантыі для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі клубаў экстралігі зніжаны і зафіксаваны на адзнацы 100 тыс. базавых велічынь.

Столь зарплаты засталася на ўзроўні $75 тыс. на каманду ў месяц, аднак зараз гэта сума павінна ўключаць і ўсё бонусныя выплаты. Максімальныя прэміяльныя за перамогу ў асобным матчы таксама застаюцца на ранейшай адзнацы $6 тыс. на каманду.

Прадстаўніку Беларусі ў КХЛ мінскаму «Дынама» дазволена мець два фарм-клубы ў экстралізе.

Да 31 студзеня 2013 хакеісты змогуць пераходзіць у «Дынама» і назад незалежна ад грамадзянства — у выпадку, калі выконваюцца ўсе патрабаванні рэгламентаў КХЛ і АЧБ. датычыцца умоў пераходаў пасля 31 студзеня, то да абмеркавання гэтага пытання вырашана вярнуцца будучай зімой.-0-

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць