Свет3535

Януковіч хоча павысіць афіцыйны статус расейскай мовы

Вярхоўная Рада прыняла праект закона ў першым чытанні.

За яго прагаласавалі 234 з 450 дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Апазіцыя байкатавала галасаванне. Перад будынкам Рады адбыліся мітынгі прыхільнікаў і праціўнікаў праекта, якія скончыліся сутычкамі са спецназам. На мітынгі сабралася каля 10 тысяч праціўнікаў і прыхільнікаў праекта. Апошніх прывезлі на аўтобусах з поўдня краіны.

Праект закона называецца «Пра асновы моўнай палітыкі ва Украіне». У нашых паўднёвых суседзяў прыкладна палова насельніцтва аддае перавагу ўкраінскай мове, іншая палова — расейскай. Увядзенне дзяржаўнасці расейскай мовы — ціхая ўмова Масквы для зніжэння цэнаў на газ для Украіны.

Новы законапраект мае надаць расейскай мове статус рэгіянальнай у тых абласцях Украіны, дзе яна з'яўляецца роднай як мінімум для 10% насельніцтва, а гэта 13 з 27 рэгіёнаў краіны.

Фармальна законапраект грунтуецца на Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў і скіраваны на выкарыстанне ва Украіне моваў меншасцяў.

Аднак у рэальнасці, як перасцерагае апазіцыя, гэта прывядзе да русіфікацыі.

Законапраект прадугледжвае, што рэгіянальная мова ці мова меншасці будзе выкарыстоўвацца на адпаведнай тэрыторыі ў рабоце мясцовых органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, ужывацца і вывучацца ў дзяржаўных і камунальных навучальных установах, а таксама выкарыстоўвацца ў іншых сферах грамадскага жыцця ў межах і парадку, якiя вызначаюцца законапраектам.

Рада таксама мае намер прыняць пастанову, каб звесткі аб уладальніку пашпарта або дакумента, які яго замяняе, уносіліся на ўкраінскай мове і на адной з рэгіянальных моваў або моваў меншасцяў. Згодна з законапраектам, патрэба грамадзян у мове навучання вызначаецца ў абавязковым парадку па заявах вучняў або іх бацькоў пры паступленні ў дзяржаўныя і камунальныя навучальныя ўстановы.

Прадугледжваецца, што навучальныя ўстановы ствараюць асобныя класы, групы, у якіх навучанне вядзецца на іншай мове, чым у навучальнай установе ў цэлым, пры наяўнасці дастатковай колькасці адпаведных заяў пра мову навучання. Тэсты для знешняга ацэньвання якасці адукацыі складаюцца на ўкраінскай, але па жаданні абітурыента могуць выдавацца і ў перакладзе на рэгіянальную мову ці мову меншасці (акрамя украінскай мовы і літаратуры).

Каментары35

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць