Здарэнні11

19-гадовая мінчанка заснавала фінансавую піраміду

Супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска затрымана 19-гадовая мінчанка, якая спрабавала стварыць фінансавую піраміду.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у верасні 2011 года дзяўчына аформілася ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і размясціла аб’яву ў інтэрнэце аб аказанні паслуг па продажы будаўнічых блокаў.

Паколькі цана на будматэрыялы была значна ніжэйшай, чым у канкурэнтаў, кліенты знайшліся хутка. Узяўшы з першых заказчыкаў грошы па перадаплаце, зламысніца ў наступных аб’явах павышала цану за тавар і з новых кліентаў брала грошы ўжо па павышанай цане. З гэтых грошай яна вяртала першым кліентам іх суму, а рэшткі пакідала сабе.

Неўзабаве дзяўчына прыняла да сябе на працу яшчэ двух чалавек. Аднак вясной гэтага года недахоп заказчыкаў прывёў да таго, што прадпрымальніца не змагла вярнуць грошы апошнім кліентам. Менавіта яны і звярнуліся ў міліцыю з заявай.

Цяпер незаконная дзейнасць прадпрымальніцы прыпынена. У дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа за махлярства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць