Здарэнні

Беларусь адмовілася выдаць Украіне ўкраінскага банкіра

Беларуская пракуратура спасылаецца на тое, што экстрадыцыя Паўла Барулькі пашкодзіць суверэнітэту краіны.

Служба бяспекі Украіны планавала прыцягнуць вядомага банкіра да адказнасці за раскраданне 620 млн грн з Фонду гарантавання ўкладаў фізічных асоб (ФГУФА). Беларуская пракуратура спаслалася на тое, што выдача падазраванага можа нанесці шкоду суверэнітэту або бяспецы краіны. Эксперты называюць такую адмову юрыдычным нонсэнсам і падазраюць наяўнасць дамоўленасці пра тое, каб Павел Барулька не з’явіўся ва Украіне.

Крымінальная справа аб крадзяжы сродкаў з банкаў «Еўрапейскі» і «Нацыянальны стандарт» была распачатая ў 2010 годзе. Хоць яшчэ 14 кастрычніка 2009 СБУ паведамляла кіраўніцтву Нацыянальнага банка, што 20 жніўня за некалькі гадзін больш за 400 чалавек адкрылі ў банку «Нацыянальны стандарт» дэпазіты па 150 тыс. грн «з мэтай іх далейшага зняцця наяўнымі праз ФГУФА». Пасля гэтага аналагічная схема была знойдзеная ў «Еўрапейскім». Падчас следства было высветлена, што людзям, якія адкрывалі рахункі, плацілі ўзнагароджанне па 40–100 грн, іх прывозілі з Чаркаскай і Данецкай абласцей. Пасля чаго «ўкладчыкі» з пачкам пашпартоў спрабавалі атрымаць кампенсацыю з ФГУФА. Ім, паводле дадзеных СБУ, удалося атрымаць за кошт сродкаў фонду 444,2 млн грн.

Паводле інфармацыі спецслужбы, асноўным акцыянерам гэтых банкаў быў Павел Барулька, які лічыцца арганізатарам названых схем. Акрамя таго, банкір атрымаў у НБУ рэфінансаванне для банкаў «Еўрапейскі», «Нацыянальны стандарт» і «Уладзімірскі».

Дасведчаны юрыст заявіў, што, нягледзячы на спробы СБУ дамагчыся экстрадыцыі Паўла Барулькі, яго выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. «Ужо тры тыдні ён спакойна гуляе па Беларусі», — сказаў ён. Пры гэтым эксперты называюць юрыдычна непісьменнай фармулёўку беларускай пракуратуры. У арт. 19 канвенцыі, на якую спасылаецца ведамства, гаворыцца «аб адмове ў прававой дапамозе, калі яна можа нанесці шкоду суверэнітэту або бяспецы альбо супярэчыць заканадаўству запытванага боку». У лісце Генпракуратуры ўдакладняецца, што «выдача Паўла Барулькі супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь». «Адмова наіўная з юрыдычнага пункту гледжання. Беларусь не можа пацярпець ад выдачы падазраванага ў фінансавым злачынстве ў іншай краіне, — кажа партнёр юрфірмы „Лаўрыновіч і партнёры“ Максім Лаўрыновіч. — Спасылацца на гэты артыкул канвенцыі — нонсэнс, да якога яшчэ ніхто не звяртаўся. Канвенцыя — прэвалявальны дакумент заканадаўства і не можа супярэчыць ні нацыянальным інтарэсам, ні нацыянальнаму заканадаўству».

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»3

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць