Грамадства22

У «Арт Сядзібы» адбіраюць памяшканне

Вызваліць памяшканне неабходна да 23 ліпеня.

Адпаведны пісьмовы загад Паўлу Белавусу 25 чэрвеня ўручыла кіраўніцтва прадпрыемства «Гарызонт», дзе «Арт Сядзіба» арандуе памяшканьне ад сьнежня 2011 году.

Як паведаміў «Свабодзе» Павал Беларус, арандадаўцы патлумачылі сваё рашэньне тым, што нібыта гаспадары «Арт Сядзібы» парушаюць правілы пажарнай бясьпекі і прапускны рэжым, а наведнікі ўстановы шмат кураць. У сапраўднасьці прычыны адмовы арэнды зусім іншыя, лічыць Павал Белавус: Апошняй кропляй, відаць, стала правядзеньне сустрэчы з нагоды 10-гадовага юбілею „Бібліятэкі Свабоды“ — кніжнай сэрыі Радыё Свабода.

Арандадаўцы заяўляюць нам, што мы ня маем права праводзіць сустрэчы і розныя іншыя імпрэзы. Але менавіта пра гэта і гаворыцца ў дамове арэнды, бо мэтай адкрыцьця нашай „Арт Сядзібы“ і была рэалізацыя самых розных творчых моладзевых ініцыятываў. Думаю, што насамрэч гэтае рашэньне было прынятае кімсьці і дзесьці звонку».

«Арт Сядзіба» заўсёды пазыцыянавала сябе як беларускамоўны моладзевы асяродак. За сем месяцаў нашай дзейнасьці ў «Арт Сядзібе» адбылося больш за сто творчых імпрэзаў — гэта кінапаказы, літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы і моладзевыя дыскусіі. У нас пабывалі тысячы чалавек, і дагэтуль мы не атрымлівалі ніякіх заўвагаў. Мы не засакрэчвалі сваю дзейнасьць і адкрыта паведамлялі і давалі абвесткі пры свае імпрэзы ў сацыяльных сетках. Гэткім чынам у нас зьбіралася вялікая колькасьць грамадзка актыўнай моладзі. І сустрэчы зь вядомымі палітыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі ці музыкамі, як, да прыкладу, Вінцуком Вячоркам, Пятром Садоўскім, Ігарам Кузьняцовым ці Лявонам Вольскім, не маглі быць незаўважанымі і з боку ўладаў«.

Кіраўніцтва «Арт Сядзібы» мае намер зьвярнуцца да сваіх наведнікаў і прыхільнікаў праз сацыяльныя сеткі з прапановай дасылаць кіраўніцтву «Гарызонту» просьбы адмяніць сваё рашэньне пра скасаваньне арэнднай дамовы. Кожнаму з заяўнікаў прапануецца самастойна абгрунтаваць сваю просьбу пра захаваньне моладзевай пляцоўкі ў займаных памяшканьнях. Акрамя таго, арганізатары «Арт Сядзібы» будуць шукаць новае памяшканьне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу3

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў6

У Беларусі выпусцілі кінашэдэўр пра Канстытуцыю8

У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў8

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?10

У Мінску грузавік згубіў металічныя трубы3

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць