Музыка1616

«Лэптоп-бард» з Вільні

Марк Палубенка піша англамоўныя песні і выступае з Алінай Арловай.

Літоўскі выканаўца, чые бацькі паходзяць з Гарадзеншчыны, імкліва заваёўвае аўдыторыю. Ён ладзіць супольныя гастролі з Алінай Арловай, а яго дэбютны альбом нядаўна выдаў расейскі лэйбл «Снегірі». Назва дыску «No Fun in 101» адсылае да раману Джорджа Оруэла «1984».

22-гадовы віленскі герой мае ўкраінскае прозьвішча, у пашпарце напісанае на беларускі манер з «а» на канцы — Палубенка, да імя ж бацькі колісь дадалі літоўскі канчатак «ас» — Маркас. Цяпер недасьведчаныя пэрсоны часам блытаюць Маркаса з Марксам. Ягоныя тата і маці нарадзіліся на Гарадзеншчыне ў Воранаўскім раёне. Там і цяпер жывуць яго бабуля зь дзядулем. Унук прызнаецца, што не завітваў да іх ужо каля пяці гадоў. Празь візавы рэжым тое і ня так проста. Дарэчы, у гэтай сувязі музыка прымае ўдзел у кампаніі «У Беларусь і ў Эўропу — бязь візы». Бацькі апынуліся ў Вільні яшчэ за савецкім часам, прыехаўшы сюды вучыцца. Забаўна, што з маці Марк Палубенка размаўляе па-літоўску, з бацькам па-расейску, а песьні сьпявае на ангельскай мове.

Тым часам, у Расеі яго называюць «лэптоп-бардам», а ягоны стыль «фольктронікай». Там жа выйшаў яго дэбютны альбом, назва якога адсылае да раману Джорджа Оруэла «1984». Кружэлка завецца «No Fun in 101» — маецца на ўвазе «невясёлы» пакой № 101, дзе Міністэрства Любові праводзіла самыя жорсткія экзэкуцыі. Па словах Марка, гэтая камбінацыя лічбаў апошнім часам яго пастаянна перасьледуе.

Цікава, што Марк Палубенка пачаў выступаць сольна літаральна летась, пакінуўшы падпольны псыхадэлічны гурт і набыўшы ноўтбук. Марк рэгулярна выконваў ролю апэрытыву на канцэртах Аліны Арловай, зь якой і цяпер ладзіць супольныя гастролі. Хутка на яго выйшлі прадстаўнікі лэйблу «Снегири» з прапановай выдаць альбом. Запіс таксама адбыўся шпарка цягам сьнежня ды студзеня, напалову ў хатніх, напалову ў студыйных умовах. 17 траўня дэбютная плытка Маркаса Палубенкі пабачыла сьвет. Варта адзначыць арганічнасьць і дынаміку, зь якой складзены яе плэйліст. Дзесяць кампазыцыяў перацякаюць адна ў адну, чым далей, тым болей размываючы сьвядомасьць.

Пасьля некалькіх дадзеных інтэрвію Марк Палубенка ня любіць раскрываць свае крыніцы натхненьня, але ў ягонай музыцы лёгка ўгадваюцца ўплывы брытанскіх і амэрыканскіх бардаў, старой псыхадэліі ды сучаснага пост-року. Літоўскай альбо расейскай музыкай Марк ніколі не захапляўся, таму яму і прасьцей пісаць тэксты па-ангельску. Паводле бардаўскае традыцыі Марк кіруецца мінімалізмам. З аднаго боку яму, відавочна, мала толькі голасу і гітары, таму ён падлучае лэптоп, дробную пэркусію, але не пашырае аранжыроўкі да ансамблевага гучаньня. Па словах віленскага барда, усё адбываецца натуральна.

Падкладкі-мінусоўкі, для якіх Марк наразае ўсялякія стукі ды грукі, стварае клявішныя партыі і падбірае эфэкты, эвалюцыянуюць ад выступу да выступу, каб не надакучаць самому выканаўцу перадусім. Канцэртныя вэрсіі ягоных песень часам сур’ёзна адрозьніваюцца ад альбомных. Але захоўваюць сваю вобразную паэтычнасьць, якая датычыцца і музыкі, зьберагаюць насычаны мінімалізм і манаскую бясжарснасьць. Відавочна, што самота для пана Палубенкі — гэта не праблема, а магчымасьць. Да таго ж хрысьціянскія, а дакладней каталіцкія матывы, усплываюць у альбоме неаднойчы.

У пэрспэктыве Марк Палубенка хацеў бы прыйсьці да асабістае фанэмнае мовы накшталт Hopelandic — сьпеўнай гаворцы гурту Sigur Ros. Акром таго, Марк урэшце парушыў сваю самотнасьць і ажыцьцявіў даўнюю мару — цягам летняга туру ён будзе выступаць у дуэце з бубначом.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі24

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі24

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць