Спорт2020

Павел Баранаў: Беларускія каментатары мацнейшыя за расейскіх

Журналіст збіраецца каментаваць па-беларуску гульні ўнутранага першынства і англійскай Прэм’ер-лігі.

Матчы сёлетняга «Еўра» на тэлеканале «Беларусь­2» абслугоўвалі пяць каментатараў: Баранаў, Дзмітрыеў, Навіцкі, Новікаў і Цвячкоўскі. Чытачы nn.by адзначалі, што найбольш ім падабаецца праца Сяргея Новікава і Паўла Баранава.

«Наша Ніва»: Каментаваць «Еўра» было лягчэй ці цяжэй, чым чэмпіянат Беларусі?

Павел Баранаў: Ні лягчэй, ні цяжэй. Проста па-іншаму. Беларускае першынства мы каментуем са стадыёна. Гэта іншая энергетыка, адчуванне. Тут даводзіцца працаваць са студыі. У прынцыпе, гэта звыклая справа. Не так і важна, які ўзровень футбалістаў, высокі ці нізкі. Важная барацьба і жаданне спартсменаў перамагаць. Часам матч чэмпіянату Беларусі каментаваць цікавей, чым, скажам, чвэрцьфінал «Еўра» Іспанія — Францыя.

«НН»: А магчымасці з Польшчы і Украіны працаваць не было?

ПБ: Не да мяне пытанне. Напэўна, не было. Я дакладна не ведаю, але, можа, справа ў грошах, улічваючы, што яшчэ наперадзе Алімпіяда.

«НН»: Многія незадаволеныя, што няма трансляцый па-беларуску. Вы ж нядаўна адпрацавалі на мове гульню БАТЭ і «Славіі». Значыць, можаце.

ПБ: Гэта была мая першая гульня па-беларуску за сем гадоў. Мне падаецца, што «Еўра» ўсё ж не таго маштабу турнір, каб я працягваў там свае моўныя практыкаванні і эксперыменты. Трэба адпрацаваць па-беларуску сезон­-другі, каб аднавіліся навыкі, лексіка ўспомнілася. Збіраюся і далей працаваць па-беларуску. Магчыма, не толькі чэмпіянат краіны, але і англійскую Прэм’ер-лігу.

«НН»: Як Вам увогуле ўзровень беларускіх камен­татараў?

ПБ: Ён даволі высокі. На мой погляд, наш сярэдні ўзровень вышэйшы за сярэдні ўзровень у Расіі. Там ёсць каментатараў пяць, якія больш таленавіта выказваюць свае думкі, але далёка не ўсе.

«НН»: Можна пачуць, што нашым каментатарам не хапае эмацыйнасці.

ПБ: Каму хапае, каму — не. Скажыце, ну як эмацыйна каментаваць гульню Іспанія — Францыя, дзе нічога не адбываецца? Проста крычаць, заводзіцца — гэта было б неадэкватна. Часам эмацыйнасць абсалютна натуральная, як было ў мяне ў гульні «Манчэстэр Сіці» — КПР, але тады інакш нельга было. У таго ж Навіцкага ўсё добра з эмацыйнасцю, у іншых — таксама.

«НН»: Як Вам увогуле «Еўра-2012»?

ПБ: Для футбалістаў, выглядае, гэта проста працяг сезона, а не свята. Важныя, адказныя гульні, але не больш за тое. Гэтае спаборніцтва не самае цікавае з тых, што я назіраў. Вельмі моцная Іспанія, канечне. Гэта дадае крыху суму, інтрыгі няма. Якасны, цікавы футбол у чвэрцьфінале паказалі Італія і Англія, моцныя духам каманды. Але ў прынцыпе вялікіх сюрпрызаў няма, ёсць толькі нюансы.

«НН»: За каго самі заўзееце?

ПБ: Каб моцна, то ні за каго. Цікавасць выклікае Германія, Італія. Іспанцы, паўтаруся, настолькі моцныя, што аж нецікава.

«НН»: А каментатар можа выказваць свае сімпатыі падчас трансляцыі?

ПБ: Канечне, можа. Ён такі самы чалавек, як і астатнія. Нават абавязаны. Каментатарства — гэта ж тая публіцыстыка, дзе чалавек выказвае свой суб’ектыўны погляд. Некаторыя думаюць, што так мы навязваем свае погляды, але гэта лухта. Проста вядзём гутарку з гледачамі ля экрана. З намі можна пагаджацца ці не, спрачацца. Адкрыта заўзець можна хіба падчас гульняў сваёй краіны.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ18

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах7

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ18

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць