Эканоміка11

Місію МВФ у Беларусі ўзначаліў Давід Хофман

У Мінску з азнаямленчым візітам знаходзіцца новы кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду, эканаміст еўрапейскага дэпартамента МВФ Давід Хофман.

Сёння раніцай ён сустрэўся з прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, які заявіў пра зацікаўленасць Беларусі ў новай праграме супрацоўніцтва з МВФ.

Вясной гэтага года Мінск у сувязі з заканчэннем тэрміну сваіх паўнамоцтваў пакінулі ранейшы кіраўнік місіі фонду Крыс Джарвіс і пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Фонд заявіў, што пакуль не плануе накіроўваць у Беларусь новага пастаяннага прадстаўніка. Пытанне пра яго прызначэнне будзе разгледжана ў тым выпадку, калі фонд і беларускія ўлады будуць блізкія да падпісання новай крэдытнай праграмы, гаварылася ў паведамленні МВФ.

Трэба адзначыць, што пасада пастаяннага прадстаўніка МВФ у Беларусі ўжо скасоўвалася ў 2005 годзе ў сувязі з неадпаведнасцю эканамічнай палітыкі ўрада рэкамендацыям фонду і пасля таго, як беларускія ўлады заявілі пра адсутнасць неабходнасці ў прыцягненні крэдытных рэсурсаў МВФ. Да канца 2008 года супрацоўніцтва Беларусі з МВФ было сканцэнтравана на атрыманні тэхнічнай дапамогі і кансультацый.

У 2009 годзе ў Мінск у якасці пастаяннага прадстаўніка фонду прыехала Наталля Калядзіна — пасля таго як бакі дамовіліся аб праграме супрацоўніцтва stand-by.
Першапачаткова праграма прадугледжвала выдзяленне Беларусі крэдыту на 2,45 млрд. долараў, аднак затым МВФ павялічыў фінансаванне да 3,46 млрд. Крэдыт Беларусь атрымлівала пяццю траншамі на працягу 2009—2010 гадоў.

Вясной гэтага года Беларусь накіравала ў МВФ заяўку на атрыманне чарговага крэдыту. Мінск разлічваў атрымаць 3,5 млрд. долараў для рэфінансавання старога доўгу перад фондам. У адказ прадстаўнікі МВФ заявілі, што ўмовай пачатку перамоў павінна стаць гатоўнасць краіны да "глыбокіх структурных рэформ".

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея14

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея14

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць