Грамадства44

Рыгор Рапота: Пытанні, якія задае грамадскасць наконт боегатоўнасці саюзных СПА, абсалютна заканамерныя

Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы пракаментаваў скандал вакол «мядзвежага дэсанту».

"Усе пытанні, якія задае грамадскасць наконт боегатоўнасці саюзных СПА, абсалютна заканамерныя", — заявіў карэспандэнту БелаПАН дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота 15 ліпеня ў Віцебску, каментуючы нашумелую гісторыю са шведскім самалётам, які раскідаў над Беларуссю плюшавых мядзведзяў.

Пры гэтым Рапота адмовіўся каментаваць сам факт перасячэння паветранай мяжы саюзнай дзяржавы замежным самалётам.
"Пакуль не завершана расследаванне, нельга нічога каментаваць. Трэба разабрацца, што ў гэтым выпадку адбылося, і пасля гэтага рабіць высновы", — заявіў дзяржсакратар СД.

"Калі факт перасячэння мяжы пацвердзіцца, будуць зробленыя адпаведныя высновы.

У любой справе бываюць памылкі, недапрацоўкі і разгільдзяйства. Чаго толькі не бывае", — дадаў Рапота.

У Віцебску дзяржсакратар СД узяў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню саюзнай дзяржавы, які адзначаецца ў межах фестывалю "Славянскі базар".

Нагадаем, 4 ліпеня шведскае выданне The Local паведаміла, што раніцай лёгкі самалёт, які пілатавалі грамадзяне Швецыі, скінуў на Івянец і Мінск некалькі соцень плюшавых цацак з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова. Пазней прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total заявілі, што гэта яны раскідвалі плюшавых мядзведзяў над Беларуссю. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі Томаса Мазэці, ён і калега Хана Ліна Фрэй правялі ў паветры над Беларуссю ўвогуле 1 гадзіну 20 хвілін і паспелі за гэты час "дэсантаваць" прыкладна 800 плюшавых мядзведзяў над вёскамі і гарадамі Беларусі, у тым ліку над Мінскам.

Пасля таго як беларускія ваенныя абверглі факт парушэння дзяржаўнай мяжы лёгкаматорным самалётам, шведы выклалі ў інтэрнэце відэа свайго пералёту з тэрыторыі Літвы на тэрыторыю Беларусі. Гэтая гісторыя атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў боегатоўнасці саюзнай СПА.

Цяпер камісія прэзідэнта праводзіць праверку ўсіх злучэнняў і вайсковых часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.

13 ліпеня ў Мінску быў затрыманы студэнт Інстытута журналістыкі Антон Сурапін, які размясціў на сваім сайце фотаздымкі плюшавых мядзведзяў, скінутых са шведскага самалёта. Антон сцвярджаў, што здымкі яму прыслаў ананім. Маці Сурапіна паведамілі, што ён затрыманы на трое сутак для высвятлення дачынення да раскідвання плюшавых мядзведзяў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма3

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко7

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт40

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць