Грамадства33

«Я ў гэтым цырку буду толькі гледачом»

Зміцер Дашкевіч адмовіўся ад адваката ў будучым судзе

У 31-ы дзень народзінаў палітвязня адвакатка наведала яго ў Глыбоцкай калоніі.

Заўчора Змітра выпусцілі з ШІЗА, таму свае народзіны ён сустракае ў атрадзе. Як паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка, Змітру прыйшло каля 100 віншавальных лістоў і каля 50 паштовак. Апроч гэтага, сёння мусіць прыйсці падарунак ад самой Палажанкі — самаробны альбом «Адзін дзень без цябе», дзе Наста паказала свой дзень без каханага ў здымках і малюнках.

Як паведаміла Наста, у Змітра ўжо быў першы допыт па заведзенай крымінальнай справе.
Як «злоснаму парушальніку» Дашкевічу могуць накінуць яшчэ год зняволення. Калі гэтага не адбудзецца, 18 снежня Зміцер выйдзе на волю.

Дашкевіч адмовіўся даваць любыя паказанні на допыце. Палажанка цытуе словы Змітра: «Я ў гэтым цырку буду толькі гледачом». Таксама Дашкевіч адмовіўся ад паслуг адваката ў гэтым працэсе.

Нагадаем, Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч ўжо больш за год не могуць узяць шлюб, бо Змітру так і не вярнулі пашпарт пасля следства па яго крымінальнай справе.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць