Антона Сурапіна падазраюць у спрыянні перасячэнню мяжы Рэспублікі Беларусь групай асобаў. Паводле беларускага заканадаўства, сёння яму альбо выставяць абвінавачанні, альбо адпусцяць на волю.
Нагадаем, што Сурапіна затрымалі 13 ліпеня, праз 9 дзён пасля палёту шведскага самалёта, які прывёз у нашу краіну «цацачны дэсант». Сурапін быў адным з першых, хто апублікаваў фота мядзведзікаў з Івянца. Па гэтай жа справе КДБ затрымала сталічнага рыэлтара Сяргея Башарымава. Ён знаходзіцца за кратамі ад вечара 6 ліпеня.
Каментары