Здарэнні22

Мінск: малады кіроўца Ford урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі. Хлопец памёр

Мінулай ноччу ў Мінску зноў была зарэгістраваная аварыя з цяжкімі наступствамі.

«Сёння ноччу (2.30 прыкладна) на вул. Ясеніна, 111 п’яны, не справіўся з кіраваннем і паляцеў у прыпаркаваныя. Не тармазіў. Спачатку бегаў валасы рваў, потым лёг на зямлю. Забрала хуткая. Усё здарылася на вачах у патруля міліцыі», — напісаў удзельнік форуму Onliner.by. Жыццё кіроўцы выратаваць не ўдалося, паведамілі ў прэс-службе Мінскай ДАІ.

— Аварыя адбылася ў 2.30 ночы, — пацвердзілі інспектары, што выязджалі на месца здарэння. — Аўтамабіль Ford Mondeo рухаўся па вул. Ясеніна (з боку вул. Слабадской у напрамку вул. Рафіева). Ён урэзаўся ў аўтамабілі, што стаялі злева па ходзе руху — Peugeot Boxer і Peugeot 307. За рулём Ford знаходзіўся хлопец 1990 г.н.

Паводле інфармацыі ДАІ, на месцы засталіся відавочцы, яны расказвалі, што аўтамабіль задыміўся. Кіроўцу (ён знаходзіўся ў салоне адзін) здолелі дастаць не адразу: дзверы былі заблакаваныя. Нейкі час ён знаходзіўся ў свядомасці. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, дзе праз дзве гадзіны памёр.

— Падушка бяспекі пасажыра спрацавала, а кіроўцы — не, — удакладнілі ў прэс-службе ДАІ горада. — Імаверна, малады чалавек не быў прышпілены рэменем бяспекі. Казалі, што ён нібыта ўзяў аўтамабіль у брата. Сам жыў на гэтай жа вуліцы, літаральна за сто метраў ад месца ДТЗ. Гэта правяраецца.

Распачатая крымінальная справа. Вядзецца следства.

Каментары2

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу19

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

На Брэстчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі22

У сеціве вірусяцца фоты рознакаляровага Месяца. Ён сапраўды такі?4

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу19

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць