Усяго патроху88

Нямецкі журналіст ажаніўся з беларускай і па-беларуску — фотарэпартаж

Незвычайнае вяселле адбылося ў Мікалаеўшчыне.

Шматгадовая зацікаўленасць «беларускім пытаннем» перайшла на новы якасны ўзровень. Вядомы нямецкі журналіст, пісьменнік, прадстаўнік нямецкай секцыі «Рэпарцёраў без межаў» Інго Пец ажаніўся з беларускай Алесяй Белановіч.

Інго і Алеся пабраліся шлюбам пры канцы мінулага тыдня ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна — на радзіме маладой жонкі.
Вяселле гулялі паводле беларускай традыцыі — з разнастайнымі выпрабаванямі для жаніха, прамаўленнем сужэнскіх абяцанняў стоячы на ручніку, запускам вянкоў у Нёман…

Нямецкім гасцям з Берліна і Кёльна (радзімы Інго) было з чаго падзівіцца — у Нямеччыне, па яго словах, вяселлі ў народнай традыцыі гуляюць надзвычай рэдка і хіба што ў самай глыбінцы.

Дарэчы, не ўсе запрошаныя госці змаглі прыехаць у Беларусь — дваім (у тым ліку былой дырэктарцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам) адмовілі ў візах.

Маладыя сужэнцы пазнаёміліся ў 2008 годзе ў часе Мінскага форуму, да арганізацыі якога Алеся мела дачыненне.

«Алеся — першая мая дзяўчына з Усходняй Еўропы, нягледзячы на тое, што я шмат падарожнічаў па гэтай тэрыторыі. Мне важна, што Алеся свабодна гаворыць па-нямецку, разумее нашу культуру, наш менталітэт», — прызнаецца Інго.

«Бацькі нават рады, што я ажаніўся з беларускай. Бо, калі я быў закаханы ў новазеландку і хацеў эміграваць, яны баяліся, што іх унукі будуць гадавацца ў Новай Зеландыі.
А тут усё ж не так далёка», — смяецца ён.

Інго ўжо больш за год працуе над кнігай пра Беларусь. Ці не пашкодзіць змена сямейнага статусу аўтара аб’ектыўнаму погляду на рэчы? «Кніга пішацца ў маёй галаве ўвесь час і пастаянна там мяняецца, — кажа Інго. — Я ўжо адмовіўся ад ідэі зрабіць яе аб’ектыўнай. Яна будзе вельмі суб’ектыўнай, асабістай, і думаю, што чытачу гэта падасца нават цікавей…»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў11

ГрамадстваАбнаўляецца!11

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў11

ГрамадстваАбнаўляецца!11

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць