З Масквы піша Алесь Чайчыц.
Дробным хуліганкам з «
Першае, эстэтычнае. Вельмі дзіўна чытаць людзей без пачуцця гумару, якія разважаюць пра акцыю Pussy Riot як пра мастацкі перформанс.
ПраМногія паспелі на той момант пачуць пра «панк-гурт з такой назваю да вядомага інцыдэнту ў ХрамеХрыста-Збаўцы ў Расіі ніхто не чуў.
Славуты вазок з гноем, падвезены Алесем Пушкіным да рэзідэнцыі Лукашэнкі — гэта таксама выбітная палітычная акцыя, але ж таксама ніяк не мастацтва. Аднак Пушкін акрамя гэтага малюе карціны і размалёўвае цэрквы, у той час, як майстры палітшоу з «Вайны» ладзяць толькі палітычныя перформансы.
Другое, не варта ідэалізаваць асуджаных. Гэта не проста «маці малалетніх дзяцей» і не «маладыя дурныя дзеўкі», але дасведчаныя і пазбаўленыя многіх тармазоў палітактывісты, якія ведалі, на што ішлі. Яны наўрад ці маглі ведаць, што скандал набудзе статус галоўнага працэсу года і што прысуд будзе нагэтулькі неадэкватным, але дакладна ведалі, што проста так ім гэтага не даруюць і што давядзецца альбо хавацца, альбо сядзець.
Pussy Riot — прадстаўнікі адмарожанай леварадыкальнай палітычнай плыні.Пра палітычныя ідэалы гэтых людзей можа даць уяўленне «матывацыйная» частка іхнага малаапетытнага (лепш не хадзіце па спасылцы) рэпорту пра акцыю з курыцай у пецярбурскім супермаркеце:
«Активисты Войны — не бл*ди, они ничего не продают и ничего не покупают и живут, не тратя денег, то есть „безбл*дно“. Они всячески *бут бл*дственную российскую экономику и российскую власть, уничтожающую русский народ. Все, что нужно Войне, активисты берут бесплатно. Бесплатно = безбл*дно. Живи бесплатно! Умри безбл*дно! Это формула Войны»
Гэта не інтэлігентны Навальны і ягоныя дэмакратычныя паплечнікі з ліку «белых каўняроў». Гэта маладзёны-прыкалісты, якія робяць забаўныя вар’яцкія акцыі — але каго да ўлады я б не хацеў пусціць. Як і іх ідэйных паплечніц з Femen, чый лідар Ганна Гуцол — адкрытая марксістка і феміністка. Напярэдадні прысуду Pussy Riot актывісткі Femen адзначыліся сімвалічнай акцыяй: спілавалі ў цэнтры Кіева крыж, які не мае ніякага дачынення да РПЦ, але ўсталяваны ў памяць пра Аранжавую рэвалюцыю.
Можа гэта быў і пралік, але хутчэй нагадвае «абгаворку паводле Фройда».
Трэцяе, кароткае. Непаўторны вобраз сучаснай пуцінскай Расіі — гэта калі
людзі, у чыіх кабінетах вісіць партрэт бандыта Дзяржынскага і хто дагэтуль не пахаваў мумію Ўладзіміра Леніна, саджаюць у турму леварадыкальных актывістак за святатацтва.
Чацвертае, самае падазронае.
Гэта, між іншым, не першы такі «канцэрт» з удзелам людзей, блізкіх да гэтай групоўкі. У 2009 годзе «
Найноўшы
скандал з Pussy Riot і танцамі ў Храме разгарэўся ў той самы момант, калі пачаў разгортвацца скандал вакол прыватнай кватэры патрыярха Кірыла.
Царкоўныя нормы наўпрост не дазваляюць патрыярху валодаць маёмасцю, асабліва кватэрамі ў элітных маскоўскіх дамах. Гэтыя нормы пагатоў забараняюць яму жаніцца, але тут усплывае асоба Лідзіі Лявонавай, якая набліжана да патрыярха як мінімум з канцу
Не будзем умешвацца ў справы Расійскай праваслаўнай царквы — хаця можна сабе ўявіць, што ў некаторых іншых цэрквах за гэтымі рэчамі адстаўка гіерарха паследвала б вокамгненна. Але тут за імі паследавала справа Pussy Riot.
Каментары