«За гэта прыйдзецца адказаць перад Богам».
«Праваслаўных гопнікаў» абурыла мая футболка з надпісам «Багародзіца, Пуціна прагані», — піша інтэрнаўтка denport. — Скончылася ўсё ў АУС Дарагамілава ў Маскве а гадзіне ночы, дзе мы напісалі ўзаемныя заявы аб абразах, яны яшчэ аб экстрэмізме з нашага боку, а мы —аб пагрозах з іх боку».
«Багародзіца, Пуціна прагані» — гэта назва перформансу расейскага панк-гурту Pussy Riot, за які дзяўчаты атрымалі два гады турмы.Акцыя раскалола расейскае грамадства. Адны кажуць, што дзяўчаты мелі права на такі перформанс. Другія вінавацяць іх у правакатарстве. Амаль такі ж спектр думак і адносна паводзін групы юнакоў, што дачапіліся да дзяўчат з такім выразам на майцы. «Вы зневажаеце мае рэлігійныя пачуцці», — заявілі яны і запатрабавалі, каб тыя выйшлі з імі з кавярні на двор...
«За гэта прыйдзецца адказаць перад Богам», — зачытвалі яны Біблію.
Відэа глядзіцца як захапляльны псіхалагічны трылер.
-
Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы
-
Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»
-
Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця
Каментары