Усяго патроху99

Музей беларускай дзяржаўнасці: загады з Пагоняй, герой Беларусі Пракаповіч і Добры анёл міру

Экскурсія па музеі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Як патрапіць у Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці? Прасцей простага! 10.000 каштуе ўваходны квіток для дарослага, 5 тысяч — для дзіцяці і ў 20 тысяч абыйдзецца экскурсійнае абслугоўванне на ўсю групу. Плюс галаўны боль у выглядзе даведкі з указаннем нумара пашпарта, адраса прапіскі і іншых асабістых дадзеных кожнага наведніка, а потым трохдзённая праверка ўсяго гэтага дабра ў службе бяспекі прэзідэнта. І ўсё — можна ісці ў музей!

Уводная зала. Як выглядае «нацыяналка» у «разумным святле»

— Самі бачыце, працэдура пранікнення ў наш музей досыць складаная, але магчымая.
Гэта музей сучасны, у ім выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, гэта музей ХХІ стагоддзя, які адлюстроўвае сучасную гісторыю Беларусі ад 1991 года, ад абвяшчэньня незалежнасці да нашага часу, — такімі словамі сустрэў нас на сёмым паверсе загадчык Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці Сяргей Бяспанскі.

Праводзіў экскурсію работнік музея Сяргей Саковіч. Як распавёў малады чалавек, мы ў гэтых залах ўжо далёка не першыя. Ён сам прэзідэнцкую экскурсію не вадзіў, затое кітайскай дэлегацыі пра сучасную беларускую дзяржаўнасць распавёў.

Сяргей Саковіч, з ipad-ам у руках, праводзіць нас ва ўводную залу, якая мусіць «падрыхтаваць да асноўнай экспазіцыі».

— Тут прадстаўленыя 10 макетаў архітэктурных помнікаў, сярод якіх як будынкі, узведзеныя ў перыяд незалежнасці, так і рэканструяваныя помнікі архітэктуры.

Сярод помнікаў, нашага часу, вядома, цэнтральнае месца адводзіцца Нацыянальнай бібліятэцы, не абыдзены ўвагай і комплекс «Мінск-Арэна».
Тут жа нас знаёмяць з адной з модных музейных «фішак» — сістэмай разумнага святла. Падсвятляецца толькі той аб’ект, які эскурсовод вылучае, а на спецыяльным экране з’яўляецца відэаролік пра абраны экспанат.

Ва ўводнай зале мы выявілі і гербы беларускіх гарадоў.
У інфакіёсках можна знайсці інфармацыю пра гісторыю іх стварэння, і нават мульцікі «Беларусьфільма» пра беларускую геральдыку з серыі «Аповесць мінулых часоў» паглядзець.

Першая зала: з чаго пачынаецца радзіма…

З ўступнай залы ўздымаемся на восьмы паверх. Першая паўнавартасная музейная зала «прысвечаная станаўленню сучаснай беларускай дзяржаўнасці, а таксама асноўным атрыбутам дзяржаўнасці».

Чаго тут толькі няма! Тут табе і дэкларацыя «Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР», і закон аб перайменаванні БССР у «Рэспубліку Беларусь». Такія атрыбуты таго часу, як карткі пакупнікоў, талоны і купоны, таксама не забытыя.

Глядзіш і бачыш за музейным шклом сведчанні таго, што ў 1994 годзе прайшлі выбары, бачыш згоду дэпутата Аляксандра Лукашэнкі балатавацца ў прэзідэнты і пратакол, з якога зразумела, што прэзідэнтам стаў менавіта ён. Прадстаўлена і праграма кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі.

— А Кебіча, напрыклад, праграма, не прадстаўлена?

— Як бачыце — няма. Не дазваляюць экспазіцыйныя плошчы прадставіць увесь матэрыял, які ў нас назапасіўся, — адказвае экскурсавод. — У асноўным, мы спрабуем пашырыць экспазіцыю з дапамогай выкарыстання мультымедыйных прадуктаў. У інфакіёсках вы можаце паглядзець ролікі аб пачатку 90-х, пра забастоўкі, аб першых выбарах і першых рэферэндумах. Гэта дасць больш поўную карціну.

Ужо пасля экскурсіі загадчык музея Сяргей Бяспанскі заўважыць:

мультымедыйнай інфармацыі ў інфакіёсках — на 23 гадзіны і яшчэ 40 хвілін прагляду.
Дарэчы, выкарыстаныя кадры трапілі сюды з дзяржынскага архіва фотавідэахронікі.

Яшчэ некалькі крокаў, і мы каля трыбуны, дзе прыносіў прысягу пасля апошніх выбараў Аляксандр Лукашэнка.
Усё так блізка, што хочацца нават самому руку на гэтую трыбуну пакласці… Хочацца і колецца.

Эскурсовод тлумачыць, што

апошні акт прысягі беларускаму народу кіраўнік дзяржавы падпісваў ручкай «Паркер».

Тут можна ўбачыць і загады з гербамі-«Пагонямі», якія кажуць аб змене дзяржаўнай сімволікі.
Наступныя па часе загады, само сабой, з цяперашнім гербам. Праўда,
першай Канстытуцыі няма, ёсць толькі дзеючая — з папраўкамі.

На адмысловым стэндзе прадстаўленыя ўзоры галоўных дзяржаўных узнагарод, сярод іх самая галоўная — Зорка Героя.

У інфакіёску можна паглядзець на фатаграфіі дзесяці герояў суверэннай Беларусі. Сярод іх — экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч.

У двух кроках ад інфакіёска з біяграфіяй Пракаповіча — беларускія грашовыя знакі.

Набор банкнот Нацбанка ад «зайчыкаў» да нядаўняй 200000-й купюры.
Ёсць тут і зліткі, і юбілейныя манеты з золата, срэбра і плаціны, — не ўсе, але ў асноўным.

Ёсць у першай зале і вітрына, прысвечаная нацыянальнай бяспецы.
Ганаровае месца выдзелена знакам адрознення Міністэрства абароны.

Другая зала: «А ў нас — вадаправод. Вось «.

Крочым ў другую залу. Яе тэма — сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ. Тут і ўзнагароды, прысвоеныя Нацыянальнай акадэміі навук, і камяні, выгадаваныя беларускімі навукоўцамі, «якія не толькі забяспечваюць патрэбы беларускай эканомікі, але і пастаўляюцца на экспарт».

Непадалёк — макет Астравецкай АЭС і макет аграгарадка «Васілішкі».
Гэты зала — такая сабе выстава дасягненняў народнай гаспадаркі, не хапае толькі грандыёзных павільёнаў.
Затое практычна на кожным стэндзе — фотаздымак з Аляксандрам Лукашэнкам. Лукашэнка з хлебаробамі, з нафтавікамі, з навукоўцамі, з шахцёрамі…
На пытанне, ці дарэчы столькі фатаграфій аднаго чалавека ў адным музеі, тутэйшыя работнікі паціскаюць плячыма і просяць прапусціць гэтае пытанне.

Трэцяя зала: пальчаткі Руслана Салея

У трэцяй зале кароннае месца адведзена ролі спорту ў жыцці сучаснай Беларусі. Што ж у гэтай зале ёсць акрамя ракеткі Максіма Мірнага?

З цікавага: усе тры ўзнагароды Генадзя Караткевіча, беларускага школьніка, які тры гады запар станавіўся пераможцам міжнародных алімпіяд па інфарматыцы.

За шклом, прысвечаным тэатральнаму мастацтву і кінематографу — сукенкі галоўных гераінь з балета «Жарсці» і оперы «Кармэн» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета.

Зусім блізка — макет амфітэатра ў Віцебску. Ёсць тут і журналісцкія ўзнагароды конкурсаў «Залатое пяро», «Залатая літара» і «Тэлевяршыня».

Чацвёртая зала: «Мецэнат стагоддзя» і «Добры анёл міру»

У чацвёртай зале, за выключэннем кутка, прысвечанага асноўным рэлігійным канфесіям краіны і народнага строя з беларускімі ручнікамі, экспануюцца, у асноўным, падарункі.

Падарункі, якія з 1994-га года паспелі ўручыць беларускаму кіраўніку.
Як адзначаюць музейшчыкі, выстаўлена мізэрная частка.
Вось прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес уручае Аляксандру Лукашэнку Вялікі ланцуг Ордэна вызваліцеля, а вось — Ланцуг ордэна Рыцараў Труны Гасподняй ад патрыярха ерусалімскага, а вось узнагароды «Мецэнат стагоддзя» і «Добры анёл міру» ад расійскай арганізацыі «Мецэнаты стагоддзя» …
Сувеніры з Ірана, Кітая, Чэхіі і нават памятная статуэтка ад тэлеканала «Аль-Джазіра».

Пераглядаць прэзідэнцкія прэзенты можна вельмі доўга, аднак час закругляцца і журналістаў прыводзяць у канферэнц-залу.

У нашпігаваным электроннымі дзівосамі музеі ёсць і кніга водгукаў — зусім не папяровая. Першы запіс пакінуў кіраўнік дзяржавы. Адзін з першых застаўся і пасля таго, як музей наведала дэлегацыя з савета рэспублікі нацыянальнага сходу. Ад дэлегацыі — подпіс старшыні савета Анатоля Рубінава.

З музейшчыкамі шчыра: заробкі маленькія, але праца не сумная

Работнікі новага музея расказваюць аб экспазіцыі з годнасцю. Кажуць, рыхтавалі яе ні многа ні мала — 2,5 года. Усе экспанаты любімыя і паважаныя: і выстаўленыя, і тыя, што ў фондах (600 штук супраць 4 тысяч).

— Складаная праца, жылы рваліся. Працавалі з 8 раніцы да 12-й ночы, але зрабілі, — распавядае кіраўнік музея Сяргей Бяспанскі.

Распыталі мы ў работнікаў аб тым, ці не плануюць яны пераезд. Усё ж такі рэжымны будынак Адміністрацыі складана назваць прыдатным для масавых экскурсій.

— Я не скажу за вялікае начальства, але мы сваю працу зрабілі: далі нам 5 залаў, мы іх музіфікавалі. Магчыма, будзе развіццё ў асобных музеях. Пытанне рэжымнасці гэтага аб’екта ніхто не адменіць, таму што розныя людзі ёсць… Бо нават і ў найлепшых музеях свету музейныя каштоўнасці пакутуюць. Калі будзе свой будынак — будзе нашмат прасцей — любы чалавек паглядзеў і пайшоў. А пакуль выходзіць, што мы філіял Нацыянальна-гістарычнага музея, а месцімся ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Я, хоць і загадчык музея, не адказваю за тое, што тут адбываецца.

Што тычыцца мультымедыйнай начыння, Сяргей Бяспанскі не спяшаецца называць яго суперсучасным. Маўляў, у еўрапейскіх музеях і не тое паказваюць.

— Цяпер прагрэс вельмі хутка ідзе.

Сёння мы гаворым, што зрабілі музей ХХІ стагоддзя, а заўтра выявіцца, што ён ужо састарэў.

— Вам цікава тут працаваць? — пытаем у загадчыка музеем.

— Калі браўся, думаў, што будзе афіцыйна і нецікава. Але ў працэсе працы сутыкнуўся з многім і зразумеў, што ёсць народ, ёсць дзяржава і ёсць рэчы, якія можна годна паказаць.

Трэба сказаць, што штат у новага музея — прафесійны.

Могуць весці экскурсіі на трох мовах: беларускай, расейскай і англійскай.
Абяцаюць і аўдыёгід для астатніх моў.

Але калі пытанні журналістаў датычацца заробка, музейшчыкі кажуць:

— Праца наша павінна аплачвацца значна лепш. Колькі дакладна — прыбіральшчыцы ў метро атрымліваюць больш.
Хоць спецыфікі і адказнасці тут больш у разы.

Мы ад душы падзякавалі супрацоўнікам музея, пажадалі добрай, спакойнай працы і заспяшаліся ў рэдакцыю. Дарэчы, так і не ўбачыўшы апошніх двух гадоў з гісторыі сучаснай Беларусі.

Усё, што здарылася з краінай пасля 2010-га, пакуль толькі рыхтуецца патрапіць пад музейная шкло.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць