У мерапрыемствах узялі ўдзел 100 чалавек.
23 жніўня на плошчы Даўкантаса, ля прэзідэнцкага палаца ў Вільні (Літва), згадалі6-ю гадавіну з дня гібелі палкоўніка Вітаўтаса Пацюнаса, які загінуў у Брэсце.
На мерапрыемства людзей склікалі Аб’яднанне грамадзян і Фонд спадчыны М.-К.Чурлёніса. Усяго сабралася каля 100 чалавек. За парадкам сачылі два экіпажы паліцыі.
Побач з музыкамі быў усталяваны плакат з надпісам «Забітая праўда: В. Пацюнас, 1957–2006». Прадстаўнікі грамадства нагадалі адказным ведамствам, што абставіны смерці В. Пацюнаса і прычыны паклёпніцкай кампаніі пасля яго гібелі да гэтага часу не расследаваныя, паведамляе Delfi.lt. У запрашэнні на ўдзел у мерапрыемстве падкрэслівалася, што расследаванне гібелі палкоўніка — справа гонару Літвы.
Удава Пацюнаса, журналістка Людвіка Пацюнене сказала, што верыць у тое, што абставіны гібелі яе мужа будуць расследаваныя,
- Былі дзве версіі: гвалтоўная смерць і тое, што мужчына па неасцярожнасці зваліўся сам.
- Літоўскія кансерватары, якія на той час знаходзіліся ў апазіцыі, звярнуліся да праваабаронцаў з прапановай распачаць дзяржаўнае расследаванне гэтай смерці. Еўрапарламентарый Вітаўтас Ландсбергіс зазначаў, што гібель дыпламата — ні што іншае, як палітычнае забойства. Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы потым заявіў, што службу ў Беларусі В. Пацюнас абраў самастойна.
-
Трамп анансаваў тэлефонную размову з Пуціным
-
«Альтэрнатыва для Германіі» ў новаабраным ландтагу Саксоніі-Анхальт адразу ж запатрабавала спыніць падтрымку Украіны і адмяніць санкцыі супраць Расіі
-
ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары