Эканоміка

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

З 336,6 да 393,8 даляра за 1 тону.

Згодна з рашэннем Савета міністраў № 795 ад 29 жніўня, экспартная пошліна на сырую нафту павялічана з 336,6 да 393,8 долара за 1 тону.

Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66% пошліны на нафту, цяпер складае 259,9 долара за тону (раней — 222,1 долара).

Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы.

На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, цяпер складае 354,4 долара за тону замест 302,9.

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы вырасла з 68,9 да 76,2 долара.

Трэба адзначыць, што з мая 2012 года Беларусь следам за Расіяй штомесяц зніжала экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

З 1 кастрычніка 2011 года Беларусь следам за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле "60/66". Гаворка ідзе аб прадукцыі, якая вывозіцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку падразумявае, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66%) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і цаной адсячэння з 65% да 60%. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90%).

З 2011 года Беларусь імпартуе расійскую нафту бяспошлінна, але пералічвае ў бюджэт Расіі вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з гэтай вуглевадароднай сыравіны і прададзеныя ў трэція краіны. Экспартныя пошліны ад продажу нафты ўласнай здабычы (каля 1,7 млн. т у год) краіна залічвае ў свой бюджэт. За студзень—ліпень 2012 года Беларусь пералічыла ў бюджэт Расіі 2,4 млрд. долараў вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, атрыманыя з расійскай нафты. За 2011 год гэтая сума склала 3,07 млрд. долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць