Грамадства11

Пераходную Канстытуцыю прапануюць на разгляд Вэнэцыянскай камісіі

Нацыянальны камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сіл на сённяшнім пасяджэнні прыняў зварот да старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рэне ван дэр Ліндэна з просьбай ініцыяваць разгляд праекта «Малой Канстытуцыі» на Венецыянскай камісіі.

Нацыянальны камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сіл на сённяшнім пасяджэнні прыняў зварот да старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рэне ван дэр Ліндэна з просьбай ініцыяваць разгляд праекта «Малой Канстытуцыі» на Венецыянскай камісіі. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс‑сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка.

Паводле яе слоў, адпаведныя дакументы Рэне ван дэр Ліндэну павінны перадаць жонка Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна, а таксама лідэры дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька. Яны запрошаны 17 красавіка на слуханні «Беларусь: стратэгіі для дэмакратызацыі», што пройдуць падчас веснавой сесіі ПАСЕ.

«Малая Канстытуцыя» — гэта праект Асноўнага закона Беларусі ў пераходны перыяд. Яна, паводле задумы стваральнікаў, павінна будзе дзейнічаць падчас змены ўлады ў Беларусі. Венецыянская камісія, афіцыйная назва якой Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права, праводзіць экспертызу розных юрыдычных дакументаў, выказвае па іх заўвагі і рэкамендацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць