Усяго патроху

Лецішча Машэрава будзе прыносіць два мільёны штодня

На Выганашчанскім возеры пад Івацэвічамі ідзе рэканструкцыя сялібы былога кіраўніка БССР. Заплянаваны прыбытак ад турыстаў, паляўнічых і рыбаловаў можа скласьці штодня звыш за два мільёны рублёў.

На Выганашчанскім возеры пад Івацэвічамі ідзе рэканструкцыя сялібы былога кіраўніка БССР. Заплянаваны прыбытак ад турыстаў, паляўнічых і рыбаловаў можа скласьці штодня звыш за два мільёны рублёў.

Спаўняецца 60 гадоў, як возера было вызначана філіялам Белавескай пушчы. А 30 год таму для тагачаснага першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава будаўнікі пачалі ля Выганашчанскага складваць зруб лецішча. Архітэктурны плян асабняка прадугледжваў дзевяць пакояў для патрона і ягонай прыслугі. Шэдэўр драўлянага дойлідзтва быў прыхаваны ў зацені лесу.

Дрыгва навокал не пакідала шанцаў пранікнуць да будынку ні чалавеку, ні зьверу. У гэтым месцы Пятро Машэраў захаваў аўтэнтычнасьць прыроды, хаця тады паўсюдна на Палесьсі рылі неруш мэліяратары.

РУЛП «Целяханы» выкарыстае на рэканструкцыю 120 мільёнаў рублёў. Драўляны будынак, які цяпер зьяўляецца службовым і гаспадарчым, пераабсталююць у месца адпачынку турыстаў, паляўнічых і рыбаловаў.

Лецішча партыйнага кіраўніка мусіць прыцягваць у Беларусь замежных турыстаў. Падлічана, што кожны з 15 нумароў падвышанага камфорту будзе каштаваць ад 70 даляраў у суткі. Асобная плата — за пракат лодкі, арганізаваную рыбалку і юшку, паляўнічыя трафэі, гульню ў більярд, сауну, масаж і г.д. Заплянаваны грашовы прыбытак — звыш двух мільёнаў рублёў у суткі.

— Мажліва, бізнэс‑плян збудзецца, — кажа кандыдат біялягічных навук Віктар Дземянчык. — Урэшце, прыродны комплекс — ня лінія Сталіна, дзе замежных турыстаў палохае мілітарызм Беларусі. Выганашчанскае возера — яшчэ і месца міжнароднай дасьледчай актыўнасьці.

Суразмоўца нагадвае, што ў Першую ўсясьветную вайну менавіта тут трымалася лінія фронту. Войскі не маглі ваяваць у балоце. Супрацьстаяньне доўжылася з 1915 па 1917 гады.

— У нямецкай арміі было нямала людзей адукаваных, — гаворыць Віктар Дземянчык, — біёлягаў і заолягаў. У доўгія месяцы прастою яны вывучалі прыроду вакол Выганашчанскага возера. Хто выжыў, напісалі пра свой досьвед. На сёньня адшукана больш за 30 навуковых публікацыяў па гэтых мясьцінах.

Цікавасьць да Выганашчанскага возера выклікае і знакаміты канал Міхала Казіміра Агінскага — дзядзькі вядомага кампазытара Клеафаса Агінскага — аўтара палянэза «Разьвітаньне з Радзімай». Гетман Вялікага княства Літоўскага ў пэрыяд 1767‑1783 гадох фундаваў будаўніцтва суднаходнага канала.

Галіна Баравая, «Прыбужжа», bulletinonline.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць