Улада44

Прадстаўнік БТ: Дэбаты кандыдатаў у дэпутаты не адменены, а перанесены

Дэбаты кандыдатаў у дэпутаты на канале «Беларусь-2» не адменены, а перанесены, заявіў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў у інтэрв’ю на сайце НДТРК.

«Мы ўпершыню даем магчымасць для правядзення кандыдатамі маштабных агітацыйных мерапрыемстваў на тэлебачанні, — сказаў Маркаў. — Натуральна, што ў працэсе іх арганізацыі ўзнікаюць асобныя пытанні, якія патрабуюць аптымізацыі. Зноў жа менавіта для таго, каб дэмакратычнае права на агітацыю кожнага прэтэндэнта на дэпутацкі мандат было безумоўна рэалізавана. Спецыяльна пад тэледэбаты было распрацавана праграмнае забеспячэнне, і на мінулым тыдні мы ўсё, што планавалі, запісалі, і запісалі паспяхова. Аднак у працэсе падрыхтоўкі да наступных запісаў падчас правядзення рэгламентных работ мы выявілі шэраг момантаў, якія неабходна наладзіць, каб не ўзнікала пытанняў ні ў кандыдатаў, ні ў нас. Таму мы прынялі рашэнне правесці адпаведную тэхнічную прафілактыку — не больш. Гэта абсалютна шараговае пытанне, якое, безумоўна, будзе вырашана за адзін-два дні».

«Перанесці давялося толькі некалькі запісаў, усе астатнія пойдуць у планавым парадку. Нашы супрацоўнікі, заўважу, папярэдзілі кандыдатаў пра гэта загадзя, прычым фармулёўка была не „адмянілі“, а канкрэтна — „перанеслі“.
Я яшчэ раз звяртаю на гэта ўвагу. І другое: змяніўся графік запісу, але не графік выхаду ў эфір тэледэбатаў, які застаўся ранейшым. Такім чынам, патэнцыяльны выбаршчык абавязкова і своечасова ўбачыць тэледэбаты на нашым тэлеканале», — заявіў Маркаў.

Паводле яго слоў, гэта першы вопыт правядзення тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты, і НДТРК з іх забеспячэннем спраўляецца.

Раней лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька выказаў меркаванне, што запіс дэбатаў не адбыўся з-за цэнзурных, а не тэхнічных меркаванняў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх28

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць