Эканоміка11

Пуцін у артыкуле для WSJ прапанаваў узмацніць інтэграцыю ЕС, АТЭС і Мытнага саюза

Расія прапаноўвае ўдзельнікам саміта АТЭС «падумаць пра больш цесную „стыкоўку“ эканамічных рэжымаў, правілаў тэхнічнага рэгулявання, якія дзейнічаюць у ЕС, у АТЭС і ў рамках Еўразійскага эканамічнай саюза», піша прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у артыкуле «Уладзівасток-2012: расійская павестка для форуму АТЭС», апублікаваным у The Wall Street Journal.

«На форуме АТЭС мы будзем прасоўваць агульныя пазіцыі Расіі, Беларусі і Казахстана — удзельнікаў інтэграцыйнай „тройкі“. Мытны саюз, АЭП, а ў перспектыве і Еўразійскі эканамічны саюз, на нашу думку, закліканы не толькі эфектыўна ўпісацца ў глабальныя эканамічныя працэсы, але і граць актыўную ролю ў фармаванні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. І Мытны саюз, і Адзіная эканамічная прастора пабудаваныя цалкам на прынцыпах СГА. Гэта дазволіць нашым новым партнёрам працаваць і з Беларуссю, і з Казахстанам на адных умовах», — лічыць прэзідэнт Расіі.

«Запуск працы Мытнага саюза і АЭП ужо прывёў да ўтварэння на вялікай прасторы Еўразіі агульнага рынку, — канстатуе Пуцін. — Мы лічым, што інтэграцыйнае аб’яднанне, якое ствараюць Расія, Беларусь і Казахстан, можа адыгрываць прыкметную ролю ў глабальным развіцці і стаць звяном паміж Еўрапейскім саюзам і АТР».

«А ў перспектыве можна падумаць пра больш цесную „стыкоўку“ эканамічных рэжымаў, правілаў тэхнічнага рэгулявання, якія дзейнічаюць у ЕС, у АТЭС і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Тым самым прапанаваць універсальныя, зразумелыя правілы для працы бізнэсу на ўражлівай па маштабах прасторы Еўраатлантыкі, Еўразіі і АТР», — падкрэсліў прэзідэнт.

«Так, магчыма, гэта ідэя не сённяшняга дня. Але ўжо цяпер мы прапануем нашым партнёрам прадметна разгледзець пытанні развіцця „транспартнага контуру“ такога інтэграцыйнага праекта. Гаворка ідзе пра стварэнне эфектыўнай сістэмы кіравання лагістычнымі рызыкамі, пра дыверсіфікацыю гандлёвых маршрутаў. І тут нам ёсць што прапанаваць», — мяркуе Пуцін.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць