Пра гэта заявіў генэральны пракурор Пётра Міклашэвіч.
Колькасць карупцыйных злачынстваў у Беларусі зніжаецца, паведаміў журналістам 11 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч.
«Па выніках першага квартала 2007 года колькасць карупцыйных злачынстваў знізілася на 25,2%, — сказаў П.Міклашэвіч. — Усяго за гэты перыяд зарэгістраваны 782 карупцыйныя злачынствы».
Ён адзначыў, што найменшая колькасць падобных злачынстваў у 2007 годзе зарэгістравана ў Мінску і Мінскай вобласці, а найбольшая — у Віцебскай вобласці.
На думку П.Міклашэвіча, прычынай зніжэння колькасці карупцыйных злачынстваў з’яўляюцца «актыўныя, мэтанакіраваныя меры, прынятыя дзяржавай па барацьбе са злачынствамі карупцыйнай накіраванасці».
-
Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне
-
64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы
-
Ціханоўская да 15‑й гадавіны трагедыі ў мінскім метро: Сёння — дзень памяці і болю, які жыве ў нашых сэрцах ужо 15 гадоў
Каментары