Улада22

Апазіцыйны экс-кандыдат у дэпутаты дабіваецца абвяржэння ад мясцовай газеты

На сайце раёнкі апублікавалі абразлівы каментар.

Старшыня Брэсцкай раённай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Анатоль Новік, які балатаваўся па Брэсцкай-Пагранічнай выбарчай акрузе № 4, праз суд дабіваецца абвяржэння размешчаных на сайце мясцовай газеты звестак, якія ён лічыць непраўдзівымі, яны ганьбяць яго годнасць і рэпутацыю.

Як паведаміў Новік, 5 верасня на сайце брэсцкай раённай газеты «Заря над Бугом» быў апублікаваны яго зварот да выбаршчыкаў. 17 верасня пад гэтым зваротам з’явіўся каментарый.

«Жанчына, асобу якой я ўстанавіў, сцвярджала, у прыватнасці, што я нібыта з 1999 года здзекуюся з яе сям’і. Пагражаў і працягваю пагражаць ёй і яе дзецям. Адправіў паміраць у бальніцу нейкага дзядзьку, а сам зрабіў уваход у яго кватэру. А мая жонка нібыта вылівала памыі перад прыступкамі гэтай грамадзянкі і кідала на прыступкі здохлую варону», —
дадаў Новік.

Паводле слоў экс-кандыдата, у іскавай заяве ў Брэсцкі раённы суд ён заяўляе, што ўсё гэта не адпавядае сапраўднасці, няславіць яго годнасць і дзелавую рэпутацыю. А размяшчэнне газетай гэтага каментарыя мела канкрэтную мэту — не даць перамагчы яму на выбарах.

«Я патрабую абавязаць газету даць абвяржэнне і прынесці мне прабачэнні, а ў якасці кампенсацыі маральнага ўрону — спагнаць з выдання і аўтара паклёпніцкага каментарыя па 5 млн. рублёў, — паведаміў Новік. — Гэтыя грошы я перадам у Дамачаўскі дом-інтэрнат для састарэлых».

Як падкрэсліў Новік, паводле афіцыйных звестак, за яго на парламенцкіх выбарах прагаласавалі 6,5% выбаршчыкаў, а ў 2008 годзе — 18,5%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну11

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну11

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць