Грамадства1717

Лукашэнка — Камуністычнай партыі: Дзяржава будзе аказваць падтрымку партыям патрыятычнай скіраванасці

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што дзяржава павінна аказваць падтрымку партыям патрыятычнай скіраванасці.
Такое меркаванне ён выказаў 8 кастрычніка на сустрэчы з другім сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Ігарам Карпенкам.

«Давайце адкрыта казаць: трэба іх падтрымаць. Мы не будзем утрымліваць, дапусцім, за кошт бюджэту, але падтрымку ім трэба аказаць.
Бо ўсе гэтыя „пяцікалоннікі“ атрымліваюць салідныя ўліванні з-за мяжы, гэта немалыя грошы, прынамсі, на існаванне ім хапае. А партыі, якія нас падтрымліваюць, краіну падтрымліваюць, дзейнічаюць у інтарэсах народа — у іх часам нават офіса няма, і будынкаў, і пакоі для таго, каб арганізаваць прыём людзей», — сказаў Лукашэнка.

«І, у рэшце рэшт, мы і іх можам папрасіць, каб яны нам даводзілі інфармацыю з месцаў.
Гэта не чужыя нашаму народу партыі, таму я не баюся гэтага і публічна кажу пра тое, што яны не павінны весці вось гэта жабрацкае існаванне — партыі патрыятычнай скіраванасці, — падкрэсліў Лукашэнка. — Там, дзе яны патрэбныя народу, па тых напрамках мы ім павінны дапамагаць».

У час сустрэчы абмеркаваны пытанні функцыянавання беларускіх партый і рухаў патрыятычнай накіраванасці, у прыватнасці, Камуністычнай партыі Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў шкадаванне, што гэтая партыя апынулася некалі расколатай. «Але не бывае ліха без дабра і наадварот. Тая частка, якая адкалолася ад КПБ, ужо стала маргінальнай.
Гэтая партыя была патрыятычнай у цэлым, а частка, якая адкалолася, фактычна з’яўляецца авангардам ўсёй нашай „пятай калоны“. Можа быць, і лепш. Няхай. Яны доўга да гэтага ішлі і нарэшце прыйшлі», — адзначыў Лукашэнка.

«Кампартыя Беларусі засталася ўсё ж такі патрыятычнай партыяй, патрыятычнай скіраванасці», — дадаў ён.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў24

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ1

«Марына з Міколам размаўлялі ўсю ноч». Сяброўка сям’і расказала, што адчувае ў сувязі з вызваленнем Міколы Статкевіча1

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў24

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць