Свет55

У Расіі знішчылі тыраж «дзіцячай камасутры»

Скандал аб сэксуальным выхаванні дзяцей разгарэўся ў Расіі, калі на прылаўках кніжных крамаў Екацерынбурга была выяўленая ілюстраваная энцыклапедыя пра сэкс для дзяцей ад 8 да 11 гадоў «Як сталее маё цела» Валерыі Фадзеевай, якую блогеры назвалі «дзіцячай камасутрай».

Кніга складаецца з раздзелаў: «Сэксуальныя адносіны», «Што робяць дарослыя, калі займаюцца каханнем», «Займацца каханнем і зачаць дзіця — гэта адно і тое ж», «Сперматазоід», «Ад яйка да эмбрыёна», «Гомасэксуалізм», «Каханне з самім сабой». Пры гэтым бацькі дадаюць да гэтага спісу яшчэ тэму педафіліі і згвалтаванняў.

Аднак пісьменніца, якая зладзіла дзіцячую «сэксуальную рэвалюцыю», заявіла, што выпусціла кнігу, дзе не бачыць нічога крымінальнага.
«Сэксуальныя адносіны — гэта не толькі полавы акт. Гэта петынг, гэта абдымкі, гэта пацалункі», — сказала Фадзеева, прызнаўшыся, аднак, што сама ў юнацтве абышлася без такога дапаможніка: «Мне было ўжо 18 гадоў, і я не ведала большай часткі інфармацыі, пра якую я напісала».

Неўзабаве пасля пачатку скандалу рэшткі накладу кнігі было вырашана знішчыць. А выдавецтва «АСТ», якое выпусціла эратычную кніжку, ужо прызналася, што пагарачылася. «Кіраўніцтва выдавецтва ў адпаведнасці з новым федэральным законам прыняло рашэнне спыніць дадрукоўку кнігі Валерыі Фадзеевай „Як сталее маё цела“, выпушчанай у 2011 годзе. Таксама з этычных меркаванняў мы вырашылі адклікаць з крамаў і знішчыць рэшткі накладу», — патлумачыла прадстаўнік кампаніі Святлана Сакалова.

Каментары5

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць