Грамадства3838

Сакрэтны візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь?

Сустрэча Патрыярха з архіярэямі — падзея вялікай значнасці ва ўмовах нямогласці Мітрапаліта Філарэта.

Можна было б падумаць, што сродкі масавай інфармацыі ўзялі на ўзбраенне новую стратэгію — ігнараваць Патрыярха Кірыла і яго візіт у Беларусь у бліжэйшыя выходныя. Аднак

маўчаць не толькі сродкі масавай інфармацыі, пра гэты візіт не паведамляюць і афіцыйныя крыніцы — ні Расейскай Праваслаўнай Царквы, ні Беларускай Праваслаўнай Царквы.
І толькі ў невялічкім роліку на ютубе на 2:26 прот. Віктар Белякоў, настаяцель Свята-Пакроўскага храма як бы паміж іншым, распавядаючы пра парадак святакавання прастольнага свята Пакрова 14 кастрычніка паведамляе:
«А 9-й гадзіне мы з Вамі сустракаем Патрыярха Кірыла ўсе Русі, першасвяціцеля. З Вамі тут сустракаем Патрыярха,« — і па-змоўніцку абводзіць вачыма прыхаджанаў.

І працягвае: «Госпад так судзіў, што ўпершыню за 400 год існавання храма нашага ў нас будзе здзяйсняць служэнне Патрыярх у саслужэнні 16-ці архіярэяў і мноства простых святароў… Значыць, здзяйсняецца служэнне ў нас Патрыярха з сонмам архіярэяў, а потым адразу пасля адпусту Патрыярх гаворыць вітальнае слова і з’яжджае.

Ён тут знаходзіцца з працоўнымі візітам. А т.я. святар не можа заставацца без богаслужэння ў святочныя дні, Госпад управіў яго выбраць наш храм.
Нагода ёсць вядома, Пакроў і 400 год. Калі Бог не зменіць свайго рашэння, то мы сустракаем Патрыярха».

Са словаў прот. Віктара вынікае, што візіт не прымеркаваны да 400-годдзя храму, а носіць працоўны характар.

Нагодай для выбару храма магло стаць не толькі прастольнае свята і ўрачыстасці, але і блізкасць храма да рэзідэнцыі прэзідэнта ў Драздах. Блізкасць настолькі вялікая, што калі прэзідэнт выбраўся на галасаванне 23 верасня, то служба бяспекі замуравала людзей у храме ў час літургіі, ніхто не мог ні зайсці, ні выйсці.

Сустрэча Патрыярха з 16-ці архіярэямі, з іх, як можна меркаваць, усімі беларускімі, таксама падзея вялікай значнасці, асабліва ва ўмовах нямогласці Прадстаяцеля БПЦ Мітрапаліта Філарэта.
Як паведамляе партал «Царква», апроч удзелу ў літургіі вядома, што Патрыярх наведае прыход Усіх Святых і асвеціць там помнік свайму папярэдніку Патрыярху Аляксію ІІ. Настаяцелем гэтага прыходу з’яўляецца прот. Фёдар Поўны, адзін з самых уплывовых дзеячаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі, на загад якога дзеля будаўніцтва аб’ектаў прыходу Усіх Святых — Дома міласэрнасці і аднайменнага храма-помніка выдаткоўваліся бюджэтныя сродкі, храм, у які сам Лукашэнка эксклюзіўна і наведваецца апошнім часам, дзе сустракаецца з Сінодам і епіскапамі БПЦ.

Чаго чакаць ад гэтага візіту? Пра гэта можна хіба здагадвацца. Але падзея абяцае быць цікавай.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць