Эканоміка

У Мінску ў верасні знізіўся сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі

Беспрацоўныя атрымліваюць па 185 тысяч рублёў.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску на 1 кастрычніка складаў 185,2 тысячы рублёў,
паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

На 1 красавіка сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі складаў 136,9 тыс. рублёў, на 1 мая — 150,8 тыс. рублёў, на 1 чэрвеня — 181,4 тыс., на 1 ліпеня — 190,4 тыс. рублёў, на 1 жніўня — 190,7 тыс. рублёў, на 1 верасня — 232,5 тыс. рублёў.

Для параўнання: з 1 жніўня разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 843,9 тыс. рублёў у месяц. Дапамогу ў студзені—верасні атрымлівалі 5.197 беспрацоўных.

На 1 кастрычніка ў сталіцы ў службе занятасці былі зарэгістраваны 2.363 беспрацоўныя.

За студзень—верасень 2012 года за садзеяннем у працаўладкаванні звярнулася больш чым 16.600 чалавек. На пастаянную або часовую працу ўладкаваны 10.534. З іх 5.463 беспрацоўныя атрымалі пастаянную працу. Працаўладкавана асоб, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, — 413, аказана фінансавая падтрымка беспрацоўным у выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці — 171.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час года пры садзеянні службы занятасці ўладкавана 3.278 студэнтаў і школьнікаў. Кансультацыі па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 6.668 чалавек, арганізавана навучанне 965 чалавек. У грамадскіх работах узялі ўдзел 3.336 чалавек, у тым ліку 2.269 беспрацоўных.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 кастрычніка склала 24.686, у тым ліку для рабочых — 18.796.

За студзень—верасень 2012 года зарэгістравана каля 149 тыс. зваротаў спашукальнікаў працы да электронага банку вакансій у аддзелах працаўладкавання і каля 8 млн. зваротаў да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама.

Паводле звестак камітэта,

найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з'яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (1.067 вакансій), рабочыя па комплексным прыбіранні (409), грузчыкі (411), муляры (692), кандуктары (345), маляры (599), цесляры-бетоншчыкі (402), прадаўцы (544), швеі (376), тынкоўшчыкі (570), урачы-спецыялісты (547), медсёстры (893).

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда20

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда20

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць