Эканоміка

Лукашэнка задаволены ўмовамі пастаўкі газу і нафты з Расіі

Пра гэта ён заявіў 12 лістапада на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных зносін БДЭУ.

«Дамовіліся з Расіяй па прыродным газе, год ужо жывем, наступны год — таксама ўсё адносна нармальна па прыродным газе», — цытуе кіраўніка дзяржавы інфармагенцтва БелТА.

«Ва Украіне сёння развальваецца эканоміка. Чаму? Прыродны газ атрымліваюць прыкладна па 450–480 долараў за 1 тыс. куб. м.
Мы ж на мяжы атрымліваем па 165. Розніца ёсць? Ёсць». Лукашэнка падкрэсліў, што гэта дасягнута ў выніку перамоў, якія «ішлі няпроста».

Тое ж самае і адносна нафты. «У нас толькі 2 млн. тон уласнай нафты.
Нафтай мы сябе не забяспечваем. Добра, што расіяне пагадзіліся, што мы сваю нафту прадаем на экспарт, а ў іх купляем за паўцаны ад сусветнай, без мытных пошлін. Гэта таксама вельмі добра. Але было няпроста дамаўляцца», — адзначыў Лукашэнка.

    Як паведамлялася раней, у кастрычніку прайшлі перамовы пра павелічэнне аб’ёмаў пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012 гады ў сувязі з «растваральным» бізнесам. Пакуль бакі называюць розныя лічбы, кажучы пра аб’ёмы нафты, якая будзе пастаўлена з Расіі ў Беларусь. Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў, што з расійскім бокам дасягнута дамоўленасць пра пастаўку ў Беларусь у чацвёртым квартале 5,3 млн. тон нафты. У сваю чаргу намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Фёдараў паведаміў, што разглядаецца магчымасць пастаўкі 4,8 млн. тон нафты ва ўвязцы са зваротнымі пастаўкамі 200 тыс. тон бензіну. Пасол РФ Аляксандр Сурыкаў назваў лічбу — не больш за «тэхнічна магчымыя» 4,8 млн. тон.

    Пры гэтым Сурыкаў падкрэсліў, што розныя лічбы паставак у Беларусь расійскай нафты ў чацвёртым квартале ўзнікаюць не з-за прынцыповай пазіцыі Расіі, а з-за тэхнічнай магчымасці паставак. Закрануўшы аб’ёмы паставак у Беларусь расійскай нафты ў 2013 годзе, Сурыкаў адзначыў, што гэтае пытанне таксама залежыць, у прыватнасці, ад тэхнічных магчымасцяў. «Беларускі бок запытаў 23 млн. тон. Наш бок чухае патыліцу. Вывучаецца тэхнічная магчымасць пастаўкі такога аб’ёму», — сказаў ён.

    У 2012 годзе пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь складуць 21,5 млн. тон, што адпавядае гадавому балансу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць