Культура55

У Бабруйску сабралі больш за 170 подпісаў за прысваенне вуліцам горада імёнаў рэпрэсаваных пісьменнікаў

Актывісты прапануюць ушанаваць імёны Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага.

У Бабруйску актывісты дэмакратычных арганізацый сабралі і адправілі ў гарвыканкам 176 подпісаў грамадзян з просьбай прысвоіць імёны рэпрэсаваных пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага вуліцам горада.

Збор подпісаў быў аб’яўлены на вечарыне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 29 кастрычніка ў офісе мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Як паведаміла галоўны арганізатар збору подпісаў Вольга Піманава,

ідэю аб прысваенні імёнаў рэпрэсаваных бабруйскім вуліцам падаў праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні ў Бабруйску.
«Ён сказаў, што ў нас быў такі Барыс Мікуліч, пісьменнік, рэпрэсаваны, сёлета яму спаўняецца 100 гадоў, і Грахоўскі, які пачынаў сваю працоўную дзейнасць менавіта ў Бабруйску. Ён нагадаў, што гэты год — Год кнігі, а таксама 75-годдзе года сталінскага тэрору: у 1937-м абодвух пісьменнікаў рэпрэсавалі», — зазначыла актывістка.

Піманава паведаміла, што, калі ўшчыльную занялася зборам матэрыялаў пра пісьменнікаў, высветлілася, што вялікую працу ў гэтым кірунку ўжо правяла бабруйская бібліятэка № 4.

Калектыў гэтай бібліятэкі ўжо некалькі гадоў выступае за тое, каб ёй было прысвоена імя Барыса Мікуліча.

Актывістка паведаміла, што супрацоўнікі бібліятэкі звязаліся з жыхарамі пасёлка Машукоўка ў Сібіры, дзе памёр беларускі пісьменнік, і актыўна вядуць з імі перапіску. «Адтуль перадалі шмат матэрыялу пра Мікуліча. Яны даглядаюць магілу беларускага пісьменніка — і дзеці, і грамадскія актывісты», — зазначыла Піманава.

«У 2002 годзе ў Машукоўцы быў адкрыты надмагільны помнік Барысу Мікулічу.
Час, расставіўшы ўсё па сваіх месцах, вярнуў нам сумленнае і незаплямленае імя пісьменніка. Мы памятаем пра вас, Барыс Міхайлавіч…» — напісаў настаўнік гісторыі машукоўскай сярэдняй школы Міхаіл Захарцоў у 2007 годзе ў газеце «Красноярский рабочий».

«Памятаюць пра яго людзі там, у Расіі, у Сібіры, а ў нас гэта тэма нават не ўзнімалася, у нас цішыня», — сказала Піманава. Паводле яе слоў, такая сітуацыя і падштурхнула прадстаўнікоў усіх бабруйскіх дэмакратычных арганізацый да рашэння ўзняць тэму рэпрэсаваных пісьменнікаў.

Як зазначыла Піманава,

ініцыятары збору подпісаў далі ўладам свабоду выбару, якім менавіта вуліцам варта прысвоіць імёны Мікуліча і Грахоўскага, — новым ці старым.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць