Грамадства22

Беларуская чыгунка ўводзіць электронныя білеты на міжнародныя цягнікі

«Беларуская чыгунка з мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў уводзіць паслугі электроннай рэгістрацыі пры куплі квіткоў праз Інтэрнэт на цягнікі міжнародных ліній,

якія курсуюць у Расію і Латвію»,
— гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Электронная рэгістрацыя дазваляе значна эканоміць час, не афармляючы праязны дакумент у білетнай касе, і цалкам выключае магчымасць страты або псавання праязнога дакумента.

Пры пасадцы ў цягнік неабходна паказаць дакумент, на падставе якога быў аформлены электронны білет (напр. пашпарт).

Таксама пры пасадцы ў цягнік рэкамендуецца мець пры сабе бланк замовы з інфармацыяй пра паездку, які ў любы момант можна раздрукаваць, у тым ліку з хатняга камп’ютара.

Таксама прапрацоўваецца пытанне пашырэння электроннай рэгістрацыі для праезду на ўсіх цягніках, якія курсуюць па Беларусі.

Зараз пасажыры могуць купіць квіткі з электроннай рэгістрацыяй на цягнікі, якія курсуюць паміж Мінскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі, Мінскам і Калінкавічамі, а таксама паміж Магілёвам і Брэстам, Віцебскам і Брэстам, Віцебскам і Гродна, Баранавічамі і Калінкавічамі (усяго 14 цягнікоў).

Праезд пасажыраў па электронных білетах пачаўся з 12 верасня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам6

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак1

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам6

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць